Улада33

У Магілёве ў тралейбусах рэклямуюць беларускі садок

Для ахвотных аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу на абвестках пазначаныя тэлефоны аддзелу адукацыі і садка.

Ленінскі аддзел адукацыі Магілёва абвесткамі ў пасажырскім транспарце пачаў інфармаваць жыхароў гораду пра набор беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку № 81.

Для ахвотных аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу на абвестках пазначаныя тэлефоны аддзелу адукацыі і садка. Група фармуецца зь дзяцей ад трох да пяці год.

Распрацавалі абвестку бацькі, якія ад трэцяга сьнежня водзяць сваіх дзяцей у адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу. Паводле аднаго зь іх, Зьмітра Салаўёва, пакуль сорак абвестак на правах сацыяльнай рэклямы разьмешчаныя толькі ў тралейбусах. Ён кажа, што шукае магчымасьць разьмясьціць абвесткі ў аўтобусах і маршрутках.

У аддзеле адукацыі паведамілі, што закрываць беларускамоўную групу не зьбіраюцца. Супрацоўнікі аддзелу спадзяюцца, што рэклямаваньне ў транспарце дапаможа павялічыць колькасьць дзетак у групе.

Цяпер у адзіную ў Магілёве беларускамоўную групу ходзяць чацьвёра дзетак: Ялінка Салаўёва, Міколка Бацюкоў, Паўлік Мохаў, Януш Сярэдзін.

Радыё Свабода

Каментары3

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі29

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі29

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць