Улада11

Гарачая кропка

Найбуйнейшая аварыя энэргасыстэмы за ўсю гісторыю Беларусі зьвярнула ўвагу на Новалукомскую ДРЭС.

Найбуйнейшая аварыя энэргасыстэмы за ўсю гісторыю Беларусі зьвярнула ўвагу на Новалукомскую ДРЭС.

Нагадаем, што ў выніку аварыі аднаго з высакавольтных выключальнікаў на Навалукомльскай ДРЭС 25 чэрвеня і ланцуговага эфэкту, які гэта выклікала, у 17 % спажыўцоў у Беларусі была адключана электраэнэргія. Электрычнасьць зьнікла ў некаторых населеных пунктах Віцебскай, Берасьцейскай, Гарадзенскай, Менскай абласьцей і некаторых раёнах Менску.

Вуснамі намесьніка дырэктара станцыі па ідэалёгіі Міхаіла Бондара было заяўлена, што чалавечы фактар, як прычына аварыі выключаны, як і магчымасьць дывэрсіі. Пры гэтым іншыя прычыны аварыі таксама засталіся не агучанымі.

Недахоп электраэнэргіі быў кампэнсаваны за кошт паставак з Расеі, Латвіі і Літвы.

Толькі на наступны дзень зьявілася афіцыйная вэрсія наконт адной з прычынаў здарэньня — аварыя аднаго з высакавольтных выключальнікаў.

У СМІ загучалі выказваньні пра зношанасьць і састарэласьць абсталяваньня. Гаварылася пра тое, што з моманту пабудовы ўласнай АЭС, беларускія ДРЭС у Навалукомлі і Белаазёрску спыняць сваю працу. Разам з тым, кіраўніцтва станцыі і «Віцебскэнэрга» бачаць у ёй патэнцыял, які можа дазволіць Беларусі перайсьці ад імпарту электраэнэргіі да яе экспарту. У студзеньскім нумары часопісу «Энэргетыка і ПЭК» гэтага году быў надрукаваны артыкул пра значэньне, стан і пэрспэктывы ДРЭС у Навалукомлі. У артыкуле сьцьвярджаецца, што абсталяваньне, якое генэрыруе электраэнэргію, падышло да мяжы свайго мотарэсурсу. Перавод станцыі на больш сучаснае і эканамічнае абсталяваньне абыдзецца ў $4 млрд, засвоіць якія магчыма толькі цягам 10-12 год. Такім чынам, даводзяць аўтары артыкулу, у наступныя 15–20 год ДРЭС застанецца асноўнай, найбольш магутнай і эканамічнай крыніцай выпрацоўкі электраэнэргіі ў Беларусі ў міжацяпляльны пэрыяд.

Адным з шляхоў аптымальнага разьвіцьця станцыі адмыслоўцам бачыцца павышэньне эканамічнасьці працы ДРЭС, дасягнуць якой можна за кошт павелічэньня сярэдняй загрузкі энэргаблёкаў. Блёкі Навалукомльскай ДРЭС разьлічаныя на сярэднюю нагрузку ў памеры 300 МВт, але яны здольныя пры гэтым эфэктыўна працаваць пры павышэньні нагрузкі на 30 МВт. Паводле аўтараў артыкулу, выкарыстоўваючы энэргаблёкі ў такім рэжыме, можна дасягнуць значнай эканоміі рэсурсаў і ў выніку адмовіцца ад імпарту электраэнэргіі з Расеі, а ў ацяпляльны пэрыяд нават наладзіць яе экспарт на Захад. Дзеля гэтага, на думку спэцыялістаў, дастаткова «рэалізаваць рыначныя мэтады стымуляваньня вытворчасьці ўласнай электраэнэргіі на Навалукомльскай ДРЭС».

Асноўнымі прычынамі зьніжэньня эканамічнасьці працы станцыі зьяўляюцца спыненьне навукова-дасьледніцкіх працаў, страта сувязяў з вытворцамі абсталяваньня, істотнае абмежаваньне аб’ёмаў фінансаваньня асноўных накірункаў, што вызначаюць эфэктыўнасьць працы электрастанцыі, гаворыцца ў артыкуле.

На сёньня магутнасьці Навалукомльскай ДРЭС складаюць больш за 30% усталяванай магутнасьці энэргасыстэмы Беларусі (2400 МВт з 8000 МВт). Станцыя будавалася на працягу 10 гадоў з 1964 па 1974 год. Ад 2002 году рэалізуецца праграма па яе тэхнічным пераўзбраеньні, разьлічаная да 2010 г.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць