Усяго патроху22

Як чытачы «НН» разам з Ігарам Варашкевічам сустрэліся ў музеі «Аліварыі» ФОТЫ

Разам з салістам «самага піўнога гурту» пераможцы змаглі зазірнуць у гісторыю першай піваварні Беларусі, якая захавалася да нашых дзён.

Пару дзён таму Наша Ніва разам з кампаніяй «Аліварыя» запусцілі конкрус на розыгрыш сертыфікатаў на vip-экскурсію разам з гуртом «Крама» у музей Аліварыі. Агулам больш за 150 чалавек прынялі ўдзел у розыгрышы.

Як і было абяцана, шэсць чалавек на чале з Ігарам Варашкевічам адправіліся на экскурсію па гістарычнай і вытворчай частцы прадпрыемства, дзе змаглі ўбачыць, як выглядаў і працаваў завод ад самага свайго заснавання і як варыцца піва цяпер.

А пачалося ўсё з Рохлі Фрумкінавай, якая ў 1864 годзе пабудавала ў Мінску драўляны будынак для ўладкавання піваварнага завода. Менавіта гэтая бізнэсвумэн і з’яўляецца заснавальніцай «Аліварыі». Пад яе кіраўніцтвам бровар меў вытворчасць у 80 тысяч вёдраў піва на год, пры тым што на самім заводзе працавала каля 30 работнікаў. У 1889 годзе прадукцыя завода атрымала ганаровую ўзнагароду — залаты медаль Віленскага скакавога аб’яднання.

Тады працэс прыгатавання піва праводзіўся з дапамогай каменных жорнаў. У іх здроблены солад змешвалі з вадой і даводзілі тэмпературу вадкасці да 70 градусаў. Па выніку атрымлівалася піўное сусла, а на дне чана заставалася макуха ад соладу. Піўное сусла пералівалі ў іншы чан для кіпячэння, а макуху адпраўлялі на корм жывёлам.

Складнік, без якога не абыходзіцца ніводны піўны напой.

Рохля кіравала заводам каля 20 гадоў, а ў 1893 годзе піваварня перайшла ва ўладанне гарадскому галаве Мінска Каралю Яну Чапскаму. Ён прывёў прадпрыемства ў еўрапейскі выгляд. Менавіта пры ім у 1894 годзе ствараецца каменны будынак завода, які захаваўся да нашых дзён. Пры ім драўляныя чаны замяняюцца на металічныя, устанаўліваецца паравы кацёл, паравая машына, электрычнае асвятленне, а сам завод атрымлівае гучную назву — Паравы піваварны завод «Багемія» графа Караля Эмерыкавіча Чапскага.

Цагляная забудова дагэтуль знаходзіцца ў добрым стане.
Драбленне соладу.

Гэта самыя яскравыя часы ў гісторыі завода. У 1918 годзе завод быў нацыяналізаваны і атрымаў назву «Беларусь». Дакладна вядома, што на ім працавалі 91 рабочы і 8 кіраўнікоў. У 1925-26 гадах у год завод вырабляў 340 тысяч вёдраў піва, пры фактычнай патрэбе насельніцтва ў 250 тысяч вёдраў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны прадпрыемства, як і Мінск, знаходзіцца пад нямецкай акупацыяй, а піва вырабляецца для Вермахта. У 1941 годзе на заводзе дзейнічала таемная падпольная група, якая дапамагала партызанам, але ў выніку была рассакрэчаная і ліквідаваная. У ваенны час будынак завода ацалеў, таму піўзавод працягваў вырабляць прадукцыю.

Прыклад абсталявання з савецкіх часоў.

Піваварня з часам мела патрэбу ў мадэрнізацыі, але савецкія ўлады палічылі гэта немэтазгодным. І ў 1949 годзе завод арыентуецца толькі на выраб безалкагольных напояў. Такім чынам, да 90-х гадоў завод працаваў на старым абсталяванні, і толькі ў 1994 годзе быў акцыянаваны дзякуючы Тамары Дудко, якая становіцца дырэктарам завода. Пры ёй быў вернуты гандлёвы знак — арол, які трымае бочку, лагатып дапоўніла дата заснавання завода — 1864 год, а назва стала беларускамоўнай. З гэтага часу ніводная акцыя «Аліварыі» не належыць дзяржаве.

Сёння на піўзаводзе ёсць самае сучаснае абсталяванне, а працэс вытворчасці аўтаматызаваны.
Схема піваварэння.

Пасля экскурсіі кожны змог прайсці курс навучання па тым, як правільна абраць і піць піва. Ацаніць якасць піва можна нават па бурбалках — чым яны драбнейшыя, а пена больш шчыльная, тым лепш зваранае піва. Таксама перад першым глытком трэба ўдыхнуць водар піва, зрабіць першы глыток і глытаць 20-25 секунд, каб адчуць смакавыя якасці. Смак і водар піва псуюць чыпсы і моцна салёныя прадукты, а вось марскія прадукты і нават шакалад могуць выдатна спалучацца з асобнымі гатункамі піва.

Кожны ахвотны можа па складніках падабраць піва, якое яму спадабаецца.

Экскурсіі па піўзаводзе праходзяць з 12:00 да 17:30 з серады па нядзелю па папярэднім запісе. Цана — ад 14 рублёў.

Франтмэн «Крамы» Ігар Варашкевіч застаўся задаволены сустрэчай і экскурсіяй, а таксама знаходзіцца ў прадчуванні заўтрашняга канцэрта, які прысвечаны 25-годдзю гурту:

«Vip-квіткі ўжо раскупленыя, я нават чуў жарт, што ў нас віп-публіка. У 90-х гадах мы былі сапраўды «піўным» гуртом, але цяпер я ўжо не такі малады (смяецца). Цяпер ужо піва п’ю летам, калі хачу. А для наведвальнікаў канцэрта мы рыхтуем шмат сюрпрызаў: перарабілі некалькі песняў, якія цяпер выконваем, напрыклад, «Хавайся ў бульбу» і «Падае дождж», таксама будзе шмат песень з 90-х, з другога альбома. Спадзяюся, усе будуць танчыць!»

Ігар Варашкевіч.

Канцэрт гурту адбудзецца 12 лістапада ў мінскай пляцоўцы «Prime Hall».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным8

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Усе навіны →
Усе навіны

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі16

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні1

ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію13

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове1

Маленькай краіне пашанцавала з назвай. Як востраў у Карыбскім моры зарабляе мільёны на даменным імені

Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды5

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак6

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій расказаў пра сваю дзейнасць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным8

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць