Літаратура11

«Логвінаў» плануе да мая 2017 года выпусціць пераклады на беларускую мову твораў Алексіевіч

Прыватнае выдавецтва «Логвінаў» мае намер да мая 2017 года выпусціць серыю перакладаў на беларускую мову пяці твораў леташняга нобелеўскага лаўрэата па літаратуры пісьменніцы Святланы Алексіевіч, паведаміў дырэктар выдавецтва мінскі прадпрымальнік Ігар Логвінаў.

«Мы вельмі доўга шукалі шляхі, даўно хацелі зрабіць новыя пераклады, якія былі б без купюр, сучасныя, — адзначыў ён. — І сама Алексіевіч пра гэта думала і вельмі хацела, каб кнігі выйшлі на беларускай мове, таму пайшла нам насустрач — за права перакладу мы не плацім».

Паводле слоў Логвінава, у беларускамоўнай серыі выйдуць кнігі «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Апошнія сведкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд», перакладам якіх займаюцца пісьменнік Уладзімір Арлоў, журналіст і публіцыст Сяргей Дубавец, філосаф Валянцін Акудовивич, кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтра паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч і старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. Прадпрымальнік растлумачыў, што перакладчыкаў прапанавала выдавецтва, а Алексіевіч зацвердзіла іх кандыдатуры.

«Праз месяц ці паўтара перакладчыкі здадуць свае работы, затым пачнецца доўгі этап рэдактуры, карэктуры і падрыхтоўкі да друку. Пераклад вядзецца паралельна ўсіх пяці кніг. Мы хочам выпусціць іх усе разам», — сказаў уладальнік выдавецтва.

Выпуск гэтай серыі, сказаў ён, будзе каштаваць «Логвінаву» прыкладна 38 тысяч даляраў у эквіваленце.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць