У Мінску ўсталююць дзесяціметровую светлавую кампазіцыю ў выглядзе футбольнага мяча
Напярэдадні Новага года каля футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў у Мінску будзе ўсталяваная канструкцыя «Мяч», паведамляюць «Мінск-Навіны».

Дыяметр гэтага светлавога мяча складзе каля 11 метраў, што супастаўна з вышынёй чатырохпавярховага дома.
Кампазіцыя «Мяч» выканана з алюмініевага пракату, труб з нержавеючай сталі і падсвятляецца святлодыёднымі лямпамі.
Каментары