У Мінску выпусцілі шпалеры з Мірскім замкам і Нясвіжскім палацам ФОТЫ
Мінская шпалерная фабрыка выпусціла калекцыю шпалер з выявай архітэктурных славутасцей Беларусі, паведамляе БелТА.
«Калекцыя называецца «Палац». Гэта шпалеры глыбокага друку з рэльефным цісненнем. Гэтую калекцыю можна назваць па-сапраўднаму беларускай. Шпалеры не толькі выраблены ў Беларусі з выкарыстаннем мясцовай сыравіны, яны дэманструюць гісторыка-культурныя каштоўнасці нашай краіны», — распавялі ў «Беллеспаперпраме».

На шпалерах намаляваныя Мірскі замак, Нясвіжскі і Косаўскі палацы, Вілейскі касцёл і вуліцы Гродна. У якасці фону выкарыстаная стылізаваная карта Беларусі.

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары