Меркаванні

БРСМаўцаў змушалі даносіць

Кожны рэжым мае сваіх «псоў», якіх спускае з ланцуга на народ, што супрацьстаіць гэтаму рэжыму. Мае рэжым і слуг. Да слуг лукашэнкаўскага рэжыму можна аднесьці моладзевую арганізацыю БРСМ. Нічога новага ў гэтай арганізацыі няма, усё ёю перанятае зьяўляецца спадчынай камсамолу. Але ёсьць важнае адрозьненьне: за камсамолам была ідэя, хай сабе і ўтапічная. Калі запытацца ў БРСМаўцаў, якая ў іх ідэя, яны толькі плячыма сьцепануць.

Чаму БРСМ самы масавы? Бо туды зганяюцца «в добровольно-принудительном порядке» (парадак, які стае для беларуса паўсядзённай зьявай) альбо ўступаюць, каб як мага хутчэй прайсьці па службовай лесьвіцы. Нездарма галоўны БРСМавец ужо ў крэсьле дэпутата нацыянальнага сходу.

Адна мая знаёмая распавяла пра выпадак з часоў перадвыбарчае кампаніі гэтага году. На адным з унівэрсытэцкіх паседжаньняў актывістаў БРСМ інструктавалі: калі заўважыш, што хто-небудзь у тваёй групе ці на курсе агітуе за апазыцыйнага лідэра, неадкладна дакладвай пра гэта пэўнаму чалавеку. Як паслухаеш, аж ніякавата робіцца. Уявіць цяжка, што твой аднакурсьнік можа ў любы момант цябе закласьці.

А нядаўна міністар абароны Мальцаў заявіў, што прызыўнікам цяпер трэба мець характарыстыку ад БРСМ. Мо не за гарамі і стварэньне гвардыі, падначаленай асабіста «вялікаму правадыру»... Усё даволі змрочна выглядае, але кожны рэжым калі-небудзь сканчаецца. Пакуль існуе рэжым – існуе БРСМ. Іх лёс наканаваны.

Віталь Сымонік, tut.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць