Грамадства1010

Беларус узначаліў Rotary Club Warszawa City

Алесь Карцель

Беларуса Алеся Карцеля абралі прэзыдэнтам Rotary Club Warszawa City. Ратарыянцы — гэта пасьпяховыя і ўплывовыя людзі, якіх яднае мэта служэньня грамадзтву. Rotary International — гэта міжнародная сетка дабрачынных арганізацый, у шэрагах якой звыш мільёна сяброў.

Ратарыянцаў часта зьвязваюць з масонамі і нават называюць вярбовачнай базай для масонскіх арганізацый. Самы малады прэзыдэнт варшаўскага ратарыянскага клюбу распавёў Свабодзе пра сябе і дзейнасьць гэтай таямнічай, паводле крытыкаў, арганізацыі.

Алесь Карцель — са Жлобіна. У сярэдзіне 2000-х вучыўся ў БДПУ імя Максіма Танка і Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. Быў галоўным рэдактарам студэнцкай газэты «Выказьнік», а пазьней адным з рэдактараў «Сьвежай газэты». За тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Алеся адлічылі з пэдунівэрсытэту.

— Пасьля гэтага я трапіў у Варшаву па праграме Кастуся Каліноўскага, — распавядае Алесь, — скончыў факультэт міжнародных стасункаў Варшаўскага ўнівэрсытэту. Цяпер рыхтуюся да абароны доктарскай дысэртацыі пра транснацыянальныя карпарацыі ў постсавецкіх краінах.

Алесь Карцель зь сям'ёй
Алесь Карцель зь сям'ёй

Калі Алесь вучыўся ў Нямеччыне на курсах MBA, то адзін зь яго сяброў зь Менску, чалец клюбу Rotary Minsk City, распавёў пра ратарыянцаў. Дзякуючы яму Алесь далучыўся да менскага клюбу, але пасьля перавёўся ў Rotary Club Warszawa City.

— Кандыдатаў запрашаюць іншыя чальцы арганізацыі. Гэта людзі розных прафэсій, розных зацікаўленасьцяў, але часьцей за ўсё яны маюць уласны бізнэс, альбо займаюць кіраўнічыя пасады. Трапіць у Rotary club ня проста. Трэба мець бездакорную рэпутацыю ў бізнэсе і грамадзкім жыцьці, — тлумачыць Алесь.

Здабываць яе Карцель пачаў яшчэ на першым курсе ўнівэрсытэту. Ён уладкаваўся ў call-цэнтр і прадаваў праграмнае забесьпячэньне фірмам. Пасьля стаў мэнэджэрам праектаў. Дзякуючы сваёй працавітасьці Алесь заняў пасаду генэральнага дырэктара. Сёньня ён узначальвае аддзел Цэнтральнай Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі нямецкай кампаніі Sell Action. Паралельна разам з жонкай разьвіваюць уласны кансалтынгавы бізнэс, а таксама выхоўваюць дваіх дзяцей. У дадзены момант, дарэчы, Алесь мае бацькоўскі дэкрэтны адпачынак.

— Клюбам Rotary International больш за 100 гадоў. Мы рэалізуем дабрачынныя праекты кожны ў сваёй краіне і супольныя міжнародныя праекты. Разам з клюбам з Бэрліну і Мілану мой варшаўскі клюб сабраў грошы на пабудову мосту ў Віетнаме, каб дзеці хадзілі па ім у школу. Цяпер мы будуем жаночы шпіталь у Сенегале і абсталёўваем госьпіс у Ізраілі.

Сябры ратарыянскіх клюбаў не атрымліваюць заробкаў. Яны ашчаджаюць сродкі, якія пазьней выдаткоўваюцца на дабрачынныя мэты. Грошы на праекты ратарыянцы зьбіраюць праз складкі і ахвяраваньні ад прыватных спонсараў.

Ратарыянскі рух часта называюцьвярбовачнай пляцоўкай для масонскіх арганізацый. Алесь з усьмешкай ставіцца да гэтых закідаў.

— Гэта выдумкі. Камусьці падаецца, што гэта закрытая арганізацыя. Але пра Rotary club вельмі проста даведацца з нашых сайтаў. На сустрэчу клюбу можна прыйсьці кожны ахвотны. У нас ёсьць свой цырыманіял. Кожнае спатканьне пачынаецца з удару ў невялікі звон. Гэтак жа і завяршаецца. Кожны клюб мае свой сьцяг. Кожны чалец клюбу носіць значак Rotary на пінжаку. У кагосьці гэта можа выклікаць падазронасьць, бо ня ўсе людзі разумеюць, як гэта можна дапамагаць іншым і не атрымліваць заробку. Для мяне ж гэта толькі магчымасьць дапамагаць іншым.

Сымбаль Rotary International
Сымбаль Rotary International

Алесь кажа, што ў варшаўскага клюбу ёсьць праекты і для Беларусі. Але вялікай перашкодай зьяўляецца мяжа. Rotary Club гатовы ўжо сёньня перадаць адмысловыя ложкі ў беларускія шпіталі альбо ў дамы для састарэлых. Але беларускае заканадаўства вельмі спэцыфічнае.

— У беларускіх шпіталях можна карыстацца ложкам, вырабленым яшчэ ў СССР, але атрымаць ложак з-за мяжы, якому 5 гадоў, ужо немагчыма. Мыта вельмі вялікая. Я па сумяшчальніцтве зьяўляюся кіраўніком камітэту Польшча-Беларусь у польскім Rotary club і таму спрыяю кантактам. Нядаўна менскі клюб у супрацы з польскім пасольствам у Менску пабудаваў пякарню ў адным зь дзіцячых дамоў пад Менскам і замянілі ў доме ўсе вокны.

У Беларусь Алесь вяртацца пакуль не зьбіраецца. Кажа, што вырашыў застацца ў Польшчы, бо ня змог бы зрабіць такую кар'еру дома.

Па дадзеных Rotary International, па ўсім сьвеце існуюць больш за 33 000 клюбаў. Паводле дакумэнтаў арганізацыі, яе асноўнай мэтай зьяўляецца аб'яднаньне прафэсіяналаў і бізнэсмэнаў для ажыцьцяўленьня гуманітарных праектаў, разьвіцьця высокіх этычных стандартаў у прафэсійнай сфэры і дапамогі ва ўсталяваньні міру на ўсёй плянэце.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць