Лодка перакулілася праз тое, што пасажыры перагрупаваліся на адзін борт.
Каля 30 чалавек сталі ахвярамі караблекрушэння на возеры Альберт ва Угандзе. Пра гэта паведаміла сёння агенцтва AFP.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. На патанулым судне знаходзіліся футбалісты мясцовай каманды і іх заўзятары.
«Вада была спакойнай, праблема ўзнікла, калі падчас свята футбалісты і іх заўзятары перагрупаваліся на адзін борт лодкі, якая пачала разгойдвацца. У выніку лодка перакулілася, каля 30 чалавек патанулі», — прыводзіць агенцтва словы прадстаўніка мясцовай паліцыі.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары