Восем чалавек было дастаўлена ў бальніцу пасля сутыкнення ва Ушацкім раёне маршрутнага таксі Mercedes з грузавіком МАЗ, які перавозіў на трэйлеры бульдозер, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Фота: Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт.

Фота: МНС.
Аварыя адбылася каля 06:00 на 29-м кіламетры аўтатрасы Р46 «Лепель — Полацк — мяжа Расійскай Федэрацыі» каля вёскі Сарочына: маршрутка зачапіла па датычнай коўш бульдозера — у мікрааўтобуса ад удару сарвала ўсю ашалёўку салона злева, адзін пасажыр загінуў.
«Адзін мужчына памёр на месцы здарэння, з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці восем чалавек дастаўлены ў мясцовую бальніцу», — удакладнілі ў СК. У цяперашні час медыкі аказваюць пацярпелым аператыўную дапамогу.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары