Афіша22

«Беларуская памяць пра Халакост» — 19 студзеня

Беларускі архіў вуснай гісторыі і «Гістарычная майстэрня» адкрываюць «Клуб вуснага гісторыка» — унікальную адукацыйную пляцоўку ў Мінску.

«Беларуская памяць пра Халакост» — першая тэма, на якую звернуць увагу арганізатары Клуба. Які вобраз Халакосту захаваўся ў памяці беларусаў? Наколькі аповеды сведкаў вайны адпавядаюць сучаснаму адлюстраванню трагедыі ў падручніках, у гістарычнай літаратуры, у мемарыялізацыі Халакосту? Як беларусы падчас вайны трактавалі ягоныя прычыны? Ці ўплывала на гэтае разуменне падзеленасць Беларусі да восені 1939 г.?

Шукаць адказы на гэтыя складаныя і цяжкія пытанні будзе прафесар Алесь Смалянчук. Спецыяльны госць сустрэчы — мастацтвазнаўца і культуролаг Сяргей Харэўскі.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук больш за 10 гадоў даследуе памяць жыхароў Беларусі пра ХХ стагоддзе. Сярод іншых тэмаў прафесар цікавіцца, як людзі тлумачаць прычыны забойства габрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Сяргей Харэўскі, беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуролаг, мастацтвазнаўца. Спадар Сяргей паглядзіць на праблему Халакосту з культуралагічнага ракурсу: якім чынам тэма Халакосту замацавалася ў архітэктуры, мастацтве і г.д.

«Клуб вуснага гісторыка»: што гэта?

Беларускую гісторыю апісвалі па-рознаму, у аснову аповедаў часта клаліся супрацьлеглыя і спрэчныя тэзісы. Аднак, практычна заўжды па-за ўвагай даследчыкаў заставаліся непасрэдныя ўдзельнікі падзей — простыя людзі, не надзеленыя ўладай, вымушаныя жыць у драматычныя часы. Пакуль нам даступная гэта крыніца інфармацыі, варта ёй карыстацца. Беларускі архіў вуснай гісторыі ўжо 5 гадоў збірае ўспаміны жыхароў Беларусі. Прыспеў час, каб галасы сведкаў гісторыі былі пачуты беларускім грамадствам. 

«Клуб вуснага гісторыка» — гэта пляцоўка, дзе будуць прэзентавацца і абмяркоўвацца важныя і малавядомыя тэмы з гісторыі ХХ стагоддзя, актуальныя для сучаснага беларускага грамадства. Позірк у гістарычнае мінулае дазволіць лепш зразумець сябе цяперашніх.

Паседжанні будуць праводзіцца ва ўнікальным гістарычным будынку, які захаваўся на тэрыторыі былога Мінскага гета ды існаваў з даваенных часоў. Цяпер у ім працуе «Гістарычная майстэрня», што займаецца захаваннем памяці пра Халакост у Беларусі

На кожнае паседжанне будуць запрашацца дакладчыкі з розных кірункаў, звязаных з тэмай мерапрыемства. Гэта паспрыяе бачанню праблемаў у іх аб’ёме і складанасці. Пляцоўка дасць магчымасць самапрэзентацыі і маладым даследчыкам.

Клуб адкрыты для ўсіх, незалежна ад узросту, адукацыі і прафесіі.

Запрашаем усіх зацікаўленых 19 студзеня ў 18.30 у Гістарычную майстэрню па адрасе: вул. Сухая, 25. Уваход вольны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

У брэсцкай міліцыі сцвярджаюць, што чытаць «Нашу Ніву» — ніякае не парушэнне7

Замест двух сутак — 8-9 гадзін. Што чакае пасажыраў аўтобусаў на межах з Еўрасаюзам

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі5

«Тры дні таму яе бачылі ў зграі». Беларуска прынесла сабачку на аперацыю ў ветклініку і ўжо месяц не можа яе знайсці1

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі4

Ваенкар заявіў, што расіяне пад Дабраполлем апынуліся ў мяшку1

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ вывелі з ладу каля 17% магутнасцяў1

Дзіцячы садок у Талачынскім раёне закрываць не будуць. Бацькі звярталіся да Лукашэнкі, і ён іх вырашыў пачуць1

З Украіны ў Іспанію вярнулі сабаку загінулага іспанскага добраахвотніка. Іспанскі консул асабіста шукаў яго1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць