Улада22

Андрэа Рыгоні: Ва ўладаў Беларусі ёсць надзейны партнёр у асобе ПАРЕ

«Адзіная магчымасць змен — гэта пастаянная, нястомная праца, каб улады Беларусі зразумелі, што ў іх ёсць надзейны партнёр у асобе нашай асамблеі», — заявіў дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні, адкрываючы 24 студзеня слуханні па сітуацыі ў Беларусі на пасяджэнні палітычнага камітэта ПАРЕ.

Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё

Паводле слоў Рыгоні, гэтыя слуханні важныя тым, што ад Беларусі на іх прысутнічаюць як прадстаўнік большасці ў парламенце Андрэй Навумовіч, так і прадстаўнік апазіцыі Ганна Канапацкая. «Гэтага не было 12 гадоў у беларускім парламенце», — падкрэсліў ён.

«Апошнія два гады наша праца была вельмі складанай, доўгай, цярплівай, і цяпер у нас ёсць ужо першыя вынікі. Па-першае, у верасні былі мірныя выбары, і два прадстаўнікі апазіцыі ў Палаце прадстаўнікоў цяпер ёсць. Хачу падкрэсліць, што гэта дзве жанчыны, што таксама вельмі важна. І гэта першы крок на шляху плюралізму», — сказаў спецдакладчык.

Рыгоні адзначыў, што ў снежні 2016 года ў Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя па праблеме смяротнага пакарання і грамадскай думкі. «Мне здаецца, гэта важны крок наперад у пытанні абмеркавання смяротнага пакарання і большай адкрытасці грамадзянскай супольнасці, — сказаў ён. — Мы патрабавалі і патрабуем увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, каб 2017 год стаў годам мараторыя. Гэта наш самы галоўны заклік на гэтых слуханнях».

Паводле слоў Рыгоні, ПАРЕ таксама зацікаўленая ў працягу дыялогу з Беларуссю па тэме рэформы выбарчага заканадаўства.

Дыскусія па Беларусі праходзіць у межах зімовай сесіі ПАСЕ, якая адкрылася ў Страсбургу 23 студзеня.

Для ўдзелу ў слуханнях ПАРЕ запрасіла двух дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Як паведаміў 20 студзеня «Радыё Свабода» старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі, гэта былі не персанальныя запрашэнні. Рашэнне, хто паедзе ў Страсбург, прымалася на пасяджэнні савета палаты. «Спыніліся на двух кандыдатурах. Першая — гэта Андрэй Навумовіч, ён кіраўнік рабочай групы Палаты прадстаўнікоў па пытаннях смяротнага пакарання. Мы думаем, што гэтая праблема будзе адной з самых галоўных падчас дыскусіі, таму вырашылі накіраваць чалавека, які лепш за ўсіх валодае тэмай. Другая — дэпутат Ганна Канапацкая. Чаму менавіта яна? Таму што яе погляды на многія рэчы, скажам так, у пэўнай ступені адрозніваюцца ад поглядаў іншых дэпутатаў. Няхай еўрадэпутаты пачуюць розныя меркаванні», — сказаў Варанецкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»4

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закрываецца папулярная гастрапляцоўка2

Гамяльчанка стала сурагатнай мамай, каб забяспечыць сваё дзіця, а былы муж адсудзіў большую частку ганарару10

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій4

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

Лявон Халатран распавёў пра свой новы бар

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову. Яе дэпартавалі з Беларусі11

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую9

Дзе было найхаладней у краіне гэтай ноччу

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»4

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць