Грамадства66

У Беларусі пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязвізавы рэжым для іншаземцаў

З 12 лютага ў Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у краіну цераз нацыянальны аэрапорт Мінск.

Адпаведны ўказ быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 9 студзеня. Яго дзеянне распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і шэраг іншых. «Гэта спрыяльныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі і дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўсталявалі бязвізавы рэжым у дачыненні да беларускіх грамадзян», — адзначалася ў афіцыйным каментары да ўказа. Новыя правілы таксама распаўсюджваюцца на неграмадзян Латвіі і асоб без грамадзянства Эстоніі.

Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець дзейны пашпарт ці іншы дакумент, якi яго замяняе, для выезду за мяжу, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як двум базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не меншую за 10 тыс. еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем ў іх вылету з нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу пяці дзён з даты ўезду.

Парадак бязвізавага перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія плануюць ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Адзначалася, што ўказ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» скіраваны «на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты пад увагу брацца не будуць».

Прыняцце ўказа выклікала неадназначную рэакцыю ў Расіі.

У Крамлі гэтае новаўвядзенне назвалі ўнутранай справай Беларусі, але ў расійскіх масмедыя яно выклікала шырокі рэзананс. На сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ 3 лютага Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў гэтую «інфармацыйную кампанію». «Вой і крыкі з боку некаторых сумежных дзяржаў — гэта проста спроба выказаць незадавальненне з боку пэўных сіл, — сказаў ён. — Мы тут нічога не парушылі з пункта гледжання нашага ўнутранага заканадаўства. Гэта наша суверэннае права. Усё, пра што мы дамаўляліся, мы свята выконваем».

Лукашэнка адзначыў, што ўказ распрацоўваўся паўтара года і ўзгадняўся з усімі суседнімі краінамі, у тым ліку з Расіяй. «Калі Расія занепакоілася, то я заўсёды кажу: дай бог вам несці на мяжы службу так якасна, як гэта арганізавана ў беларускіх пагранічных войсках. Ім яшчэ вельмі далёка да таго ўзроўню кантролю на межах, які мае Беларусь», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

1 лютага стала вядома, што Расія ўсталёўвае пагранзоны на мяжы з Беларуссю. Пагранупраўленням ФСБ у Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцях РФ загадана ўстанавіць месцы і час для ўезду транспартных сродкаў і праходу асоб у памежную зону, а таксама ўсталяваць на ўездах у пагранзону папераджальныя знакі. Пры гэтым у пагранслужбе ФСБ падкрэслілі, што новаўвядзенне тычыцца толькі грамадзян трэціх краін, якія едуць у Расію цераз Беларусь, беларускіх грамадзян яно не закране.

Многія аналітыкі расцанілі ўсталяванне погразон на мяжы з Беларуссю як адказ Расіі на ўвядзенне Мінскам пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно12

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА3

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс14

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

Усяго 7 рублёў на дзень траціць трэнер з Бараўлян на здаровае харчаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно12

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць