46 рублёў (2 базавыя велічыні) заплаціць барысаўчанка за размешчаны ў «Аднакласніках» каментар да заметкі пра інфекцыйную бальніцу. Пра гэта паведамляе партал VBORiSOVE.BY.
Летась у снежні 32-гадовая барысаўчанка назвала ў «Аднакласніках» мінчаніна «муд***м». Мужчына звярнуўся з заявай у міліцыю.
Слова у адрас мужчыны барысаўскі суд расцаніў як абразу.
Нагодай для абурэння барысаўчанкі сталі каментары жыхара Мінска, дзе ён негатыўна адгукаўся пра барысаўскую інфекцыйную бальніцу.
13 лютага суд Барысаўскага раёна вырашыў, што жанчына наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла суразмоўцу, прынізіла яго гонар і годнасць.
Вінаватую пакаралі штрафам у памеры 2 базавых велічынь. Улічылі тое, што раней яе не прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і тое, што мае траіх дзяцей.
Мінчук плануе падаваць у суд на жыхарку Барысава, каб атрымаць маральную кампенсацыю.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары