Грамадства1212

Абаронцы Курапатаў правялі надзвычайны сход ВІДЭА

Ня менш за 50 чалавек прынялі ўдзел у надзвычайным сходзе побач з будаўнічай пляцоўкай каля мэмарыяльнага комплексу Курапаты.

Актывісты заклікалі зьбірацца на сход пасьля таго, як сёньня ў Адміністрацыі Першамайскага раёну камісія па разглядзе вынікаў грамадзкіх слуханьняў зацьвердзіла дэталёвы плян, у якім канфліктная пляцоўка каля Курапатаў, дзе нядаўна пачалі будаваць бізнэс-цэнтар, застаецца па-за ахоўнай зонай.

У сходзе прынялі ўдзел як актывісты, так і мясцовыя жыхары. Да прысутных зьвярнуліся сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Севярынец прызначыў агульную мабілізацыю на заўтра а 8-й раніцы, каб блякаваць магчымыя спробы аднавіць будаўнічыя працы.

Ён таксама адзначыў, што канфлікт вакол Курапатаў можа зацягнуцца на тыдні, таму трэба разьмяркоўваць вахты паміж актывістамі, каб у намётавым лягеры заўсёды было дастаткова абаронцаў. Севярынец выказаў упэўненасьць, што грамадзтва здольнае спыніць будоўлю.

«Усё залежыць ад таго, наколькі моцным і рашучым будзе пратэст. Канчатковае слова будзе за жыхарамі і абаронцамі Курапатаў», — заявіў у сваю чаргу старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Таксама палітыкі заклікалі прыходзіць 3 сакавіка а 18:00 на агульнагарадзкі мітынг.

Кароткачасовы сход скончыўся агульным скандаваньнем «Жыве Беларусь» і «Верым! Можам! Пераможам!».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу8

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая3

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць