Грамадства5757

Марзалюк, Гайдукевіч, Дзермант, Шпакоўскі жорстка крытыкуюць Дэкрэт №3: «Сыры, недапрацаваны, прыпыніць дзеянне»

Чарговая перадача «Справа прынцыпу» на тэлеканале АНТ была прысвечаная тэме Дэкрэта №3 аб так званых «дармаедах». Характэрна, што абсалютна ўсе запрошаныя эксперты крытыкавалі дзеянне гэтага дакумента. Амаль усе сышліся ў меркаванні, што ідэя была правільнай, а вось выкананне падкачала.

«Дэкрэт быў накіраваны на вывад ценявога бізнэсу на паверхню. Тыя, хто будуюць вялікія дамы, ездзяць на добрых машынах, але ніяк не ўдзельнічаюць у сацыяльным жыцці краіны. А атрымалася ўсё дакладна наадварот, — з ходу пачаў намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч. — Пацярпелі звычайныя людзі. Я хачу сказаць пра віну выканаўцаў. Па ўсіх абласцях абы-як арганізаваная праца. Пайшла масавая рассылка грамадзянам, якія не маюць ніякага дачынення да гэтага дэкрэту. Гэта закранула людзей, якіх скарацілі на вытворчасці. Як атрымалася, мы хацелі пакараць самых багатых — а пакаралі самых бедных. У Брэсце выйшлі людзі, дык там старшыня гарвыканкама выйшаў да людзей, а да гэтага ж ніводзін чыноўнік не выходзіў».

«Прынцып нармальны. Мы сапраўды хацелі пакараць гэтым дэкрэтам тых, хто займаецца ценявым бізнэсам. Мы ж сутыкнуліся з нізкай выканаўчай дысцыплінай. Не было ніякай работы, — сказаў дэпутат-гісторык з Магілёва Ігар Марзалюк. — Міністэрства, якое распрацоўвала дэкрэт, павінна было займацца тлумачальнай працай. У Брэсце такі «ліст шчасця» прыходзіў былому начальніку РУУС — гэта што? Маці студэнта МГІМА прыходзіць ліст, што сын «дармаед», і яна павінна даказваць нешта — гэта што?»

«Не трэба ацэньваць замысел, трэба судзіць выкананне. Гладка было на паперы, але забыліся пра яры. Дакумент сыры, непрапрацаваны. Яго дзеянне на сённяшні момант немэтазгодна, дэкрэт павінен быць прыпынены», — сказаў палітычны аглядальнік Аляксандр Шпакоўскі, які нядаўна стаў героем скандалу.

Прарасійскі публіцыст Аляксей Дзермант сказаў, што ў свеце часта ўводзяць «падатак на раскошу», у нас жа ўсё зрабілі наадварот.

Таксама лёгкая крытыка прагучала ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Валерыя Барадзені і Ігара Камароўскага. Усе эксперты пагадзіліся, што дакумент непрапрацаваны.

Пры гэтым Марзалюк, Гігін, Гайдукевіч і Дзермант накінуліся на тых, хто ўзначальвае пратэсты. «Дэструктыўныя сілы», называлі іх.

Каментары57

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць