Свет2020

Камісія РПЦ абвергла міратачэнне бюста Мікалая II у Крыме

Камісія святароў Рускай праваслаўнай царквы не выявіла слядоў міратачэння на бюсце Мікалая II ля сімферопальскай капліцы, аб якім заявіла дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская, паведамляе ВВС.

ТАСС

«На момант наведвання капліцы святых царскіх пакутнікаў камісіяй слядоў міратачэння на бронзавым бюсце цара-пакутніка Мікалая II і абразах у капліцы не выяўлена», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Сімферопальскай і Крымскай епархіі.

Бюст правярала камісія з пяці святароў. Мяркуючы па паведамленні епархіі, яны шукалі на бюсце кананізаванага рускага цара сляды міры або іншых выдзяленняў, але не знайшлі. У той жа час камісія парэкамендавала святару, які служыць у капліцы, уважліва назіраць за бюстам.

«Для прыняцця канчатковага рашэння па гэтым пытанні камісія лічыць мэтазгодным святару, які апякае капліцу, працягнуць назіранне, і ў выпадку з'яўлення слядоў міратачэння неадкладна паведаміць кіруючаму архірэю і камісіі», — гаворыцца ў заяве.

У РПЦ таксама заявілі пра недарэчнасьць кпінаў з Наталлі Паклонскай, якія з'явіліся ў сацыяльных сетках пасля таго, як кароткі ролік з вытрымкай з яе інтэрв'ю стаў папулярным.

«Не будзем крытыкаваць маладую, недасведчаную яшчэ ў палітыцы жанчыну-дэпутата. Не варта звяртаць увагі на багаборцаў і сеткавых пустабрэхаў — гарбатага магіла выправіць. Пакінем у спакоі і высокаадукаваных праваслаўных інтэлігентаў і багасловаў, у якіх сам факт міратачэння выклікае з'едлівыя насмешкі», — заявіў кіраўнік сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскап Панкрацій.

Раней Паклонская у інтэрв'ю тэлеканалу «Царьград ТВ» заявіла, што бюст Мікалая II, устаноўлены каля капліцы пры пракуратуры, пачаў выдзяляць духмяную вадкасць.

«Сёння мае супрацоўнікі тэлефануюць з Крыма, з пракуратуры, якія даглядаюць капліцу, і кажуць, што сёння раніцай бюст Мікалая II, гаспадара нашага, які мы ўсталявалі каля капліцы, заміраточыў, — сказала Паклонская. — І гэта ў стогадовую гадавіну адрачэння цара Мікалая ад трона. Ён нам дапамагае, бо яны загінулі для таго, каб мы зрабілі Расію квітнеючай і вялікай. Мы абавязаныя гэта зрабіць».

Каментары20

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць