Эканоміка3636

Пракапеня: Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння ў Беларусі IT-краіны

«Думаю, што сённяшні дзень увойдзе ў гісторыю як дзень вялікага пералому ў развіцці IT у Беларусі», — заявіў інвестар Віктар Пракапеня пасля наведвання Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску офісаў IT-кампаній.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі інвестары Віктар Пракапеня і Міхаіл Гуцэрыеў, а таксама памочнік прэзідэнта Усевалад Янчэўскі. Гаворка ішла пра будучыню развіцця ў краіне сферы высокіх тэхналогій і ператварэнні Беларусі як мінімум у рэгіянальнага лідэра па гэтым напрамку, перадае БелТА.

«Прэзідэнт поўнасцю падтрымаў ідэю стварэння ў Беларусі IT-краіны. Гэта ўключае ў сябе вялікую колькасць істотных змен у заканадаўстве і яго ўдасканаленне», — адзначыў Пракапеня.

Паводле яго, чакаюцца рашэнні па падтрымцы прадуктовай мадэлі ў IT-бізнэсе, венчурных фондаў і стварэнне для іх належнага рэгулятарнага асяроддзя, падтрымка адукацыі.

«У сучасным свеце, і асабліва для прадуктовых кампаній, патрабуецца вялікая колькасць розных спецыялістаў. Не толькі тэхнічных, але таксама людзей, якія займаюцца маркетынгам, дызайнам прадуктаў, іншымі складнікамі», — сказаў Віктар Пракапеня.

Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы інвестар асабліва адзначыў выказаную гатоўнасць Аляксандра Лукашэнкі падтрымаць неабходныя змены.

У якасці прыкладу аднаго з праблемных момантаў Віктар Пракапеня распавёў пра цяжкасці з размяшчэннем рэкламы на буйных сусветных пляцоўках. Для гэтага паводле беларускага заканадаўства патрабуецца захаванне складаных бюракратычных працэдур, што зусім не спрыяе эфектыўнаму вядзенню бізнэсу.

«З Беларусі сёння купіць рэкламу на «Фэйсбуку» ўяўляецца вельмі складаным працэсам. Сённяшні дэкрэт пра Парк высокіх тэхналогій падтрымлівае толькі продаж праграмнага забеспячэння. Ён не падтрымлівае мадэль заробку на рэкламе, калі перадача праграмнага забеспячэння адбываецца бясплатна», — распавёў інвестар.

Ён падкрэсліў, што на сустрэчы абмяркоўваўся шэраг неабходных зменаў. «Вельмі рады таму, што дзяржава будзе працягваць і далей падтрымку бізнэсу ў IT-сферы. І вельмі рады, што Беларусь зможа перайсці на новую ступень развіцця — ствараць больш прадуктовых кампаній і быць яшчэ больш вядомай ва ўсім свеце», — дадаў Віктар Пракапеня.

Па словах Міхаіла Гуцэрыева, першы этап у развіцці IT-сферы ў Беларусі ў апошнія гады быў паспяхова рэалізаваны.

«Сёння гаворка ідзе пра другі крок — аб прыняцці дадатковых нарматыўных актаў, што дазволіць зрабіць сённяшнюю Беларусь адной з найбольш прасунутых краін у свеце па развіццю IT-тэхналогій», — сказаў пасля сустрэчы з Лукашэнкам Міхаіл Гуцэрыеў.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць