Надвор'е11

У выхадныя — дажджы і мокры снег

Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Reuters

«Сакавіцкае надвор'е капрызнае, і ў гэтыя выхадныя яно зноў пагоршыцца, тэмпературны фон панізіцца. Ападкі будуць ісці ў выглядзе дажджу і снегу, таму раніцай у нядзелю месцамі магчымы зімовы пейзаж», — сказала сіноптык.

У пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасферных франтоў. Ноччу пераважна па паўднёвай частцы краіны чакаюцца дажджы, раніцай і днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём — 6-12 цяпла.

У суботу ўначы будзе без ападкаў, падмарозіць. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да нуля - мінус 6 градусаў, на асобных участках дарог можа ўтварыцца галалёдзіца. Днём атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора, абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўдзень складзе 2-9 цяпла.

У нядзелю ўначы захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, удзень на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіцца вобласць павышанага ціску. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём будзе плюс 2-8 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е будуць фарміраваць у асноўным атмасферныя франты. Захаваецца няўстойлівае надвор'е. У панядзелак і аўторак, 27-28 сакавіка, пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай чакаецца слабы туман, па паўночным усходзе слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. Днём — 4-11 цяпла, па захадзе паветра прагрэецца да 12-14 градусаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы адзіны медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы — срэбра23

Вялікабрытанія, Канада і Аўстралія прызналі Палесціну12

Пячнік і бацька шасцярых дзяцей адседзеў у калоніі за ўдзел у пратэстах. Ён просіць дапамогі, каб адкрыць сваю справу5

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Журналістка Шчыракова расказала, як сілавікі размясцілі яе інтымныя здымкі на сайце знаёмстваў і давалі яе нумар тэлефона мужчынам11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў4

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць