Грамадства

Зацверджаныя тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ 

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені ў 2017 годзе. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №17 ад 9 сакавіка 2017 года, паведамляе pravo.by.

Прыём дакументаў у ВНУ для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт бюджэту і на платнай аснове прадугледжаны з 12 па 17 ліпеня. Установы вышэйшай адукацыі (УВА) сельскагаспадарчага профілю прымаць дакументы на завочную форму будуць з 15 лістапада па 5 снежня.

Ад грамадзян, якія выказалі жаданне паступіць у ВНУ на платнай аснове, якія не будуць здаваць уступныя выпрабаванні непасрэдна ва УВА, дакументы прымаюцца ў наступныя тэрміны: у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС — з 12 па 31 ліпеня; у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 12 ліпеня па 2 жніўня; у іншых ВНУ — з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, могуць падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня.

З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Па 21 ліпеня такія выпрабаванні пройдуць у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС; па 26 ліпеня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; па 24 ліпеня — у іншых УВА. Уступныя іспыты ў ВНУ сельгаспрофілю пройдуць з 18 па 25 ліпеня (вочная форма) і з 6 па 15 снежня (завочная форма).

Пастановай таксама вызначаныя тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, якія засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў. Акрамя таго, устаноўленыя тэрміны ўступнай кампаніі для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама для грамадзян Украіны і асоб без грамадзянства, якія пражывалі (як правіла, не менш за год) на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і прыбылі ў Беларусь для атрымання дазволаў на часовае або пастаяннае пражыванне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць