«Вітаю цябе, маё сонейка» — пачынае свой ліст да жонкі Андрэй Дундукоў — выратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, фігурант «справы патрыётаў».
Яго затрымалі ноччу 22 сакавіка, калі ён разам з сям'ёй ехаў на адпачынак. Як стала вядома, яму выстаўлена абвінавачанне па 3 частцы 293 артыкула КК — навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках.
Хлопцы пішуць лісты да сям'і з «Амерыканкі», каб хоць з кімсьці падзяліцца сваімі турботамі і перажываннямі, каб не згубіць сувязь з роднымі і любымі.
Вось вытрымкі з чарговага ліста:
«Пачну з дрэнных навінаў. Мяне абвінавацілі і зараз да суда будуць трымаць пад вартай. На колькі гэта расцягнецца, аднаму Богу вядома. Але не болей чым на 18 месяцаў. Таму трымайся, мая маленькая дзяўчынка… Асабліва нечага новага сказаць не магу… Вядома, што настрой сапсаваўся ад навіны пра тое, што і далей буду знаходзіцца тут».

«Што было з Мірыкам? Чаму ён не спаў? Перадай яму, што я дужа-дужа сумую па ім… Што люблю яго моцна-моцна. І калі толькі надарыцца магчымасць, я адразу пайду з ім у лес паліць вогнішча. І абавязкова пайду з ім на вялікія горкі з камянямі».



Шчыра кажучы, я афігеваю ад гэтай справы, што разгарнулася… Я ў шоку. Зараз галоўнае — моцна не хвалявацца табе. Як там твае ручкі? Сышлі нервовыя плямы? Распавядай мне, што збіраешся рабіць, бо я тут як у інфармацыйным вакууме».


«Шчыра кажучы, больш за ўсё цісне нявызначанасць… Я моцна хвалююся за вас! Са мной усё больш-менш зразумела, а з вамі для мяне — не… Я моцна кахаю цябе!!! І дужа баюся згубіць цябе…»

«Прабач за тое, што так сталася… Трымайся, маё сонейка! Кахаю цябе моцна! Абдымі Мірычка і пабусяй!»

-
Праз крызіс, выкліканы паветранымі балонамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя
-
Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму
-
Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары