Грамадства6161

Мітрапаліт Павел пра Дзень Волі: На такіх мітынгах людзі не чуюць адзін аднаго

Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усёй Беларусі, заявіў у інтэрв'ю kp.by з нагоды Вялікадня.

— 25 сакавіка ў Мінску быў несанкцыянаваны мітынг, на якім былі затрыманыя сотні чалавек. І мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў уладу і яе апанентаў да ўзаемнага прымірэння. Якая ў вас пазіцыя?

— Я не стаў у тыя дні публічна выступаць, бо мы, святары, заклікаем людзей да міру і згоды кожны дзень. І кожнае наша казанне накіравана на тое, каб людзі навучыліся любіць адзін аднаго і спынілі варагаваць.

Нядаўна я пачуў пра тое, што тыя, хто выйшаў на мітынг, чакаюць зменаў. У мяне адразу паўстала пытанне: «А хіба кіраўнік дзяржавы і ўрад не хочуць пераменаў і росквіту сваёй краіны?» Мы ўсе імкнемся да лепшага жыцця. Менавіта таму кіраўнікі краіны заклікаюць усіх грамадзянаў жыць па законе і працаваць сумленна.

А хіба архіпастыры і пастыры не хочуць пераменаў у лепшы бок для сваёй паствы? Усе мы хочам змяніць наша жыццё да лепшага, але, на жаль, існуюць розныя шляхі да пераменаў. І не ўсе прапанаваныя звонку варыянты і метады вядуць да лепшых пераменаў. А сапраўдны шлях да пераменаў толькі адзін, і да яго Царква заклікае пастаянна. Гэты шлях на царкоўнай мове называецца вельмі проста — «пакаянне», што ў перакладзе на рускую мову азначае — «изменение ума», змена свайго ўнутранага свету і свайго ўнутранага жыцця. Іншы шлях — крывадушны. Пра гэта казаў Хрыстос сваім паслядоўнікам: «Крывадушнік! Дастань спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як дастаць парушынку з вока брата твайго».

А ўсе іншыя перамены, якія выходзяць за рамкі Святога Пісання і Канстытуцыі краіны, могуць прывесці да пераменаў з цяжкімі наступствамі.

Менавіта таму я ўпэўнены - любыя змены ў жыцці нашага грамадства павінны пачынацца ў нашых галовах. Мы павінны ў першую чаргу змяніць наша ўнутранае стаўленне да навакольных людзей, да грамадства і перамяніць сябе. Гэта і ёсць пакаянне, калі ўсё зменіцца. Змяніўшы сябе, мы можам змяніць свет. Іншы шлях прыводзіць толькі да варожасці, нянавісці, супрацьстаяння і кровапраліцця. Звярніце ўвагу, што сёння адбываецца ў свеце. Людзей заклікаюць да масавых маніфестацый, пратэстаў. У людзей, якія выходзяць на масавыя мітынгі, бушуе запал, які вельмі лёгка пераходзіць у варожасць і проціборства. Чым заканчваюцца такія маніфестацыі? Мы можам даведацца ў нашых суседзяў. Далёка хадзіць не трэба.

На такіх мітынгах людзі не чуюць адзін аднаго, а толькі спрабуюць выказаць сваё меркаванне. Шкада людзей, якія паддаліся гэтай правакацыі, а ў канчатковым выніку пацярпелі самі.

Тое, што сёння навязваюць нашаму народу, гэта чарговая правакацыя з той жа серыі.

Значыць, нехта хоча парушыць спакой і мір у нашай краіне. Так хочацца звярнуцца да ўсіх: «Браты і сёстры, будзьце мудрымі, не паддавайцеся крывадушным абяцанкам. Ніякага дабра мы не атрымаем проста так. Ніхто нам не падорыць шчасце з-за бугра. Яно набываецца доўгай і карпатлівай працай кожнага з нас».

Бачачы ўсё, што адбываецца вакол, мне хочацца заклікаць усіх грамадзян нашай бацькаўшчыны да разважлівасці. Жадаю ўсім міру і згоды.

Мітрапаліт Кандрусевіч у заяве з нагоды падзей 25—26 сакавіка заклікаў да ўзаемнага прымірэння

Каментары61

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць