Грамадства1616

Міліцыянт напісаў заяву на журналіста, які звінаваціў яго ў збіцці

На зьбітага ў Ленінскім РАУС Берасьця Дзяніса Марука, рэдактара сайту realbrest.by, маёр міліцыі Ігар Шутнік напісаў заяву.

Дзяніс Марук

Міліцыянт, які, паводле журналіста, зьбіваў яго ў пастарунку, палічыў сябе абражаным за пост у сацыяльных сетках, дзе Дзяніс назваў яго «садыстам».

Маёр міліцыі Ігар Шутнік напісаў скаргу ў Ленінскі РАУС з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці журналіста за гэтае слова.

Праз гэтую заяву рэдактара сайту ўжо выклікалі ў РАУС, дзе былі ўзятыя тлумачэньні.

Дзяніса Марука затрымалі 28 сакавіка. Пры гэтым яго жорстка зьбілі ў Ленінскім РАУС. Дзяніс сьцьвярджаў, што яго білі галавой аб сьцяну і падлогу, лыжкай расьціскалі зубы.

Скарга міліцыянта зьявілася літаральна празь некалькі дзён пасьля таго, як Дзяніс Марук напісаў скаргу ў пракуратуру на супрацьпраўныя дзеяньні міліцыянтаў. Акрамя таго, рэдактар зьвярнуўся ў суд Ленінскага раёну з просьбай адмяніць адміністрацыйнае пакараньне. Пасьля зьдзекаў у РАУС Дзяніса аштрафавалі на дзьве базавыя велічыні за дробнае хуліганства. Журналіст не жадае мірыцца з пакараньнем і катаваньнямі:

«Усё гэта страшна, бо насамрэч такое можа здарыцца з кожным чалавекам, які выйшаў у краму альбо па сваіх справах. Што да зьбіваньня, то пра гэта я маўчаць аніякім чынам ня маю намеру. Гэта немагчыма дараваць. Я не разумею, на якой падставе маёр міліцыі Ігар Шутнік зьбіваў мяне ў РАУС? Тое, што міліцыянты мяне душылі — гэта пагроза чалавечаму жыцьцю. Гэта не спэцсродкі, не прафіляктыка. Мне здаецца, што многія берасьцейцы, жыхары Беларусі ня могуць да гэтага часу ўявіць, што нешта падобнае можа адбывацца недзе побач. Таму буду намагацца, каб мяне апраўдалі, а вінаватых пакаралі. Я разумею ўсю сытуацыю: цалкам верагодна, што мяне будуць перасьледаваць, могуць падкінуць наркотыкі, зброю, зьбіць мяне ці нават забіць, але такія рэчы проста нельга дараваць. Ведаеце, калі вяртаесься дадому, бачыш, як плача жонка… Я моцны чалавек, шмат што магу вытрымаць, але наварочваюцца сьлёзы на вочы, калі тваё дзіця падыходзіць і кажа, што ў таты гузак, тату хіба баліць. Я не расказваў пра гэты выпадак сваім бацькам. Але маці даведалася, патэлефанавала мне і плакала. Гэта вельмі балюча. Асабліва за родных, яны вельмі моцна перажываюць. Але чаго б мне гэта ні каштавала, я буду патрабаваць пакараньня вінаватых».

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць