Чвэрцьфінальны матч Лігі Еўропы паміж «Ліёнам» і «Бешыкташам» пачаўся з 50-хвіліннай затрымкай з-за балельшчыцкіх беспарадкаў на стадыёне.
Праблемы пачаліся яшчэ днём. У Ліён прыехала каля 15-20 тысяч турэцкіх заўзятараў. Яны зладзілі беспарадкі, сутычкі з паліцыяй і фанатамі «Ліёна».
Туркі рознымі спосабамі займелі да траціны квіткоў на «Стад дэ Ліён» і занялі верхнія сектары, адкуль пачалі закідваць ніжнія ярусы з заўзятарамі «Ліёна» петардамі, шашкамі і ўсім, што апынулася пад рукой. Французы, ратуючыся, выбеглі на поле, і пачатак матчу быў сарваны.
Уціхамірваць фанаў выйшаў прэзідэнт «Ліёна» Жан-Мішэль Алас. Амаль гадзіну спатрэбіўся яму, паліцыі і іншым афіцыйным асобам, каб аднавіць парадак і ўсё-такі пачаць матч.
Каментары