Культура55

Шляхам замкаў і палацаў на канцэрт Вольскага: 7-9 траўня — вялікая вандроўка

Мінск - Бауска - Рундальскі палац — Рыга - Біржы - Вільня (+ канцэрт Лявона Вольскага 172) — Мінск

8 траўня ў Вільні Лявон Вольскі прадставіць праграму «172». Дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы, беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 7 да 9 траўня ўключна.

Безумоўна, гэта файная нагода далучыцца да найцікавейшага 3-хдзённага бас-тура на канцэрт! Вядоўца — гісторык і экскурсавод Павал Каралёў.

Баўскі замак

Вандроўка ўключае шмат вельмі прыгожых і цікавых месцаў:

Баўскі замак — адначасова і вайсковая крэпасць Лівонскага ордэна 13 ст., і парадны палац 16 ст., закладзены апошнім магістрам Лівонскага ордэна і першым курземскім герцагам Герхардам Кетлерам.

Шыкоўны барочны Рундальскі палац герцага Бірона, пабудаваны знакамітым піцерскім архітэктарам Растрэлі з велізарным унікальным паркам.

Рундальскі палац

Палац і рэшткі замка знакамітай рэзідэнцыі роду Радзівілаў, а пасля і Тышкевічаў у Біржах. Заснавальнікам Біржайскай лініі Радзівілаў стаў вайсковы дзеяч Юрый Радзівіл, вядомы яшчэ як «Літоўскі геркулес».

Ну і вядома 2 сталіцы — сталіца Латвіі, старадаўняя Рыга, і наша гістарычная Вільня, сталіца Вялікага Княства, дзе, акрамя традыцыйнай вандроўкі па беларускіх мясцінах, будзе магчымасць далучыцца да сустрэчы з легендай Беларусі — Зянонам Пазняком, а таксама наведаць паўночны прыгарад Вільні Вяркі, колішнюю рэзідэнцыю Віленскага біскупа Ігната Якуба Масальскага — адзін з самых знакамітых палацавых ансамбляў Віленшчыны і маляўнічы парк Ерузале, дзе знаходзяцца барочны касцёл св.Крыжа і больш за 30 капліцаў кальварыйскага шляху Хрыста.

Краявіды Рыгі

Прыкладная праграма вандроўкі, кошты і інструкцыя для ўдзелу — у суполцы ў фэйсбуку.

Запіс і ўся дадатковая інфармацыя пра гэту вандроўку - па тэл. +375255458430, +375291342804 (Валерыя, 24-25.04 - смс)

Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» УНП 192664818

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць