У склад 6.485 участковых выбарчых камісій вылучана 73.576 чалавек. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Больш чым палова прэтэндэнтаў — 37 936 — вылучаліся грамадзянамі шляхам падачы заяў. Працоўныя калектывы вылучылі 24 144 прэтэндэнты, палітычныя партыі — 1 237, іншыя грамадскія аб\'яднанні — 10 259.
Сярод палітычных партый найбольшую колькасць прэтэндэнтаў у склад участковых камісій вылучыла Партыя камуністаў Беларуская — 425 і Аб'яднаная грамадзянская партыя — 344. 201 чалавека вылучыла Партыя БНФ, 195 — Камуністычная партыя Беларусі, 70 — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Па адным прадстаўніку ў склад участковых выбарчых камісій вылучыла Аграрная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
«Прадстаўнікі палітычных партый складаюць толькі 1,7 % усёй колькасці вылучаных ва ўчастковыя камісіі прэтэндэнтаў, 84,1 % з іх — прадстаўнікі апазіцыйных партый. Лічу, такая нізкая актыўнасць гаворыць аб рэальнай грамадскай сіле палітычных партый у Беларусі. Гэта сумны факт, але рэальных баявых штыхоў у палітычных партый не хапае», — зазначыў М. Лазавік.
Сярод грамадскіх арганізацый «Белая Русь» вылучыла 1.817 прэтэндэнтаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 2.518, Беларускі саюз жанчын — 1.051, Беларускае грамадскае аб\'яднанне ветэранаў — 612, Беларускі саюз афіцэраў — 60, «БНФ «Адраджэньне» — 113.
Участковыя выбарчыя камісіі будуць утварацца раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі і мясцовымі адміністрацыямі па 13 жніўня. У склад камісіі можа ўвайсці ад 5 да 19 чалавек.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары