Свет33

У Літве дапамогу па беспрацоўі абкладуць падаткам

Такое з 1 ліпеня чакае беспрацоўных у Літве — будуць павышаныя дапамогі па беспрацоўі, затое гэтыя даходы будуць абкладаць падаткамі, піша Delfi са спасылкай на Naujienos.lt.

Парламент вырашыў прывесці ў парадак падаткі, якія плацяць жыхары, і пачаў гэтую высакародную місію з самых бедных — беспрацоўных. З 1 ліпеня дапамога па беспрацоўі будзе абкладацца падаходным падаткам.

Па дзейным законе падаткамі не абкладаюцца дапамогі, якія плаціць дзяржава з бюджэту «Содры» і мэрый, за выключэннем дапамогі па хваробе, мацярынстве і доглядзе за дзіцем.

«Гэтыя выплаты звязаныя з працоўнымі адносінамі. Іх па дзейным правілам абкладаюць 15% падаходным падаткам», — сказала прадстаўнік Сацміна Літвы Лаура Аўдзініце. Але ўлады супакойваюць — беспрацоўныя будуць атрымліваць дапамогу на 40% больш, чым цяпер, і не на працягу 6, а на працягу 9 месяцаў. «Дапамога па-ранейшаму будзе складацца з двух частак: пастаяннай і зменнай», — сказала спецыяліст.

Максімальная дапамога па беспрацоўі не можа быць большай за 75% сярэдняй зарплаты, таму Аўдзініце канстатавала, што дапамога па беспрацоўі будзе павялічвацца.

Аднак эканамісты не спяшаюцца радавацца такой навіне. Па іх словах, ад гэтага карысці не будзе нікому.

«Уніфікацыя падаткаабкладання даходаў-гэта толькі фармальнасць. На самай справе карысці гэта нікому не прынясе. Падаткі ідуць у кансалідаваны бюджэт, а з яго плацяць тыя ж дапамогі — значыць, грошы будуць «хадзіць» па той жа кішэні», — сказаў прафесар Інстытута даследавання рынку працы Багуслаў Гружэўскі. Але, па яго словах, гэта выкліча адмоўную рэакцыю грамадства. Дадатковыя падаткі толькі раззлуюць людзей. Акрамя таго, патрэбныя сродкі на адміністрацыю гэтага падатку. Ён падымае пытанне, ці будуць пасля падаткаабкладання самых бедных: беспрацоўных, пенсіянераў — абкладацца падаткамі сектары маёмасці і капіталу, у якіх больш за ўсё патрэбны парадак. Акрамя таго, адзначыў Гружэўскі, пасля павышэння дапамог па беспрацоўі, самім жа беспрацоўным давядзецца плаціць больш падаткаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста2

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць15

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

Чаму турбулентнасць пры палётах на самалётах здараецца ўсё часцей2

Як выглядаюць боксы ў школах, дзе будуць захоўваць тэлефоны вучняў ФОТЫ5

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?2

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста2

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць