Свет2222

У англійскай школе сабраліся ўвесці спадніцы для хлопчыкаў 

У адной з прыватных школ Лондана вучням мужчынскага полу плануюць дазволіць нашэнне спадніц — у рамках праграмы па ўвядзенні гендарна нейтральнай уніформы. У школе тлумачаць гэтую ініцыятыву імкненнем зраўняць у правах юнакоў і дзяўчат, якім дазволена насіць штаны, піша ВВС.

Фота: Wesley Allen

У школе Highgate, дзе плануюць увесці новую форму, раней заяўлялі, што ўсё больш яе вучняў пачынае сумнявацца ва ўласнай гендарнай ідэнтычнасці. Семестр навучання ў школе абыходзіцца ў суму да 6790 фунтаў стэрлінгаў (8,7 тыс. даляраў).

Цяпер жаночы камплект школьнай уніформы складаецца з блузкі, пінжака, гальштука па жаданні, а таксама альбо клятчастай спадніцы, альбо штаноў. У мужчынскім варыянце формы прадугледжаныя толькі штаны, і некаторыя бачаць у гэтым праяву нераўнапраўя.

Акрамя ўніформаў для абодвух палоў, у школе думаюць аб тым, каб зрабіць агульныя прыбіральні і дазволіць дзяўчатам займацца ў мужчынскіх спартыўных секцыях.

Як распавёў у гутарцы з журналістамі дырэктар школы Адам Петыт, увесці новую ўніформу прасілі самі вучні. Цяперашняму пакаленню моладзі чужое дуалістычнае ўспрыманне свету, характэрнае для дарослых, кажа дырэктар.

«Як і ўсе астатнія школы і многія моладзевыя арганізацыі, мы бачым, што ўсё больш і больш маладых людзей сумняюцца ў сваёй гендарнай ідэнтычнасці», — распавядае Петыт.

«Такім чынам мы даследуем, як наша палітыка ў дачыненні да ўніформы можа быць адаптаваная як для тых, хто хоча прыводзіць сваё адзенне ў адпаведнасць з полам, так і для тых, хто не жадае гэтага рабіць», — дадае дырэктар.

Паводле афіцыйных даных, колькасць падлеткаў у Брытаніі, якія звяртаюцца па кансультацыі па змене полу, у апошнія гады расце. Актывісты, якія выступаюць за гендарную роўнасць у падлеткавым асяроддзі, раней патрабавалі ад школ абавязаць настаўнікаў не выкарыстоўваць у зносінах з вучнямі фразы, якія апелююць да гендару, такія як «будзь мужыком».

У 2015 годзе ў Брытаніі падвоілася колькасць падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў, накіраваных у адзіную ў Англіі клініку, якая займаецца праблемамі гендарнай ідэнтыфікацыі.

На прыём да спецыялістаў лячэбна-прафілактычнага цэнтра Tavistock and Portman NHS Foundation Trust (ён знаходзіцца ў лонданскай бальніцы Tavistock) летась звярнуліся амаль 1400 чалавек, прычым дзяўчат сярод іх было амаль у два разы больш, чым хлопцаў.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць