Усяго патроху44

Кітайскі падман: адна дзяўчынка сьпявала, а другая толькі адкрывала рот

Дзяўчыначка, што сьпявала на адкрыцьці Алімпійскіх гульняў, насамрэч толькі варушыла вуснамі. Сапраўдную 9-гадовую сьпявачку палічылі недастаткова прывабнай. А фаервэркі былі на справе толькі кампутарным эфэктам.

Дзяўчыначка, што сьпявала на адкрыцьці Алімпійскіх гульняў, насамрэч толькі варушыла вуснамі. Сапраўдную 9-гадовую сьпявачку палічылі недастаткова прывабнай. Рашэньне аб падмене прыняў партыйны чыноўнік, адказны за сцэнар цырымоніі, пасьля генэральнага прагону.

Фоты мілае 9-гадовае Лін Мяоке ў чырвонай сукеначцы абляцелі цэлы сьвет. Лін прасьпявала на цырымоніі «Оду Айчыне», калі заносілі кітайскі сьцяг. Гэта была кульмінацыя шыкоўнае цырымоніі.

Аднак той выступ быў фальсыфікацыяй, прызнаўся прад'юсэр спэктаклю. Лін толькі варушыла вуснамі, а сьпявала 7-гадовая Ян Пэй — з анёльскім галаском, але, як на густ камуністычнага кіраўніцтва, занадта пульхная і крывазубая.

Рашэньне аб падмене прыняў член палітбюро Кампартыі Кітаю, адказны за сцэнар цырымоніі, пасьля генэральнага прагону.

Такая дыктатура карцінкі выклікалі сёньня буру дыскусій на форумах. Людзей зачапіла і тое, што фаервэркі на тэлетрансьляцыі аказаліся... кампутарнымі эфэктамі. «Гэта праўда, што з прычыны кепскай бачнасьці ў начы частка паказу фаервэрку была кампутарна згенэравана. Жывыя здымкі іх былі б немагчымыя. Мы не маглі пайсьці на рызыку і паслаць верталёт над трасай салютаў», — прызнаў у інтэрвію газэце «Бэйджын таймс» адзін э экспэртаў Алімпійскага камітэту.

Калі маніпуляцыя зь дзяўчаткамі — гэта бадай перажытак старых уяўленьняў аб прыгожым, то падмена жывой рэчаіснасьці кампутарнай — навейшы фальш. Але ж... прыкра.

Каментары4

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць