Грамадства2828

У Мазыры рыбакі пратэставалі супраць намераў улады здаць Прыпяць у арэнду

Раённая ўлада мае намер аддаць у арэнду ўчастак ракі Прыпяць, працягласцю 91 кіламетр. І 22 мая ў Мазырскім райвыканкаме мае адбыцца аўкцыён па вызначэнні арандатара. Напярэдадні аўкцыёну мясцовыя рыбакі вырашылі выказаць пратэст супраць намераў улады.

У гэтыя выходныя скончыўся перыяд забароны на большасць спосабаў лоўлі рыбы. Гэтая дата лічыцца адкрыццём рыбалоўнага сезона. Але сёлета ў Мазыры рыбакі вырашылі сумясціць адкрыццё сезона з пратэстам супраць арэнды ракі.

На бераг Прыпяці насупраць галоўнай плошчы Мазыра выйшлі аматары рыбнай лоўлі,на спінах у якіх былі налепкі «Супраць арэнды ракі Прыпяць».

— Улады сцвярджаюць, што шляхам арэнды яны хочуць даць Прыпяці гаспадара, з якога можна будзе спытаць за стан ракі, яе берагоў. Але мы ўсе добра бачым, што і арандаваны цяпер участак у Петрыкаўскім раёне, і раней, калі мазырскі ўчастак быў у арэндзе ў прадпрыемства «Ніжне-Прыпяцкае», не адпавядаюць тым абяцанням, якія мы чуем ад прадстаўнікоў дзяржавы. Аніякіх вынікаў няма і не было. Смецце прыбіралі розныя дабраахвотнікі падчас экалагічных акцыяў. Інфраструктуры для рыбаловаў-аматараў не было створана. А цяпер за магчымасць злавіць рыбіну з Прыпяці давядзецца яшчэ і плаціць. Ад арэнды атрымліваюцца толькі негатыўныя наступствы для большасці людзей. Таму мы лічым, што дапусціць перадачу Прыпяці ў арэнду ні ў якім разе нельга, — пракаментаваў акцыю яе ўдзельнік Андрэй.

Рыбакі, якія сёння пратэставалі на беразе з вудамі ў руках, спадзяюцца, што ўлада пачуе жыхароў Мазыра і адрачэцца арэнды гэткага важнага прыроднага аб’екта. Яны мяркуюць, што рака мусіць належаць усяму народу, а не нейкім канкрэтным асобам.

Каментары28

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры14

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?29

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане3

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША4

Затрымалі мужчын, якія паілі колай аленя ў Мінскім заапарку4

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры14

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць