Улада

Упартыя факты

10 красавіка актывістка Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Аўгіньня Багінская падала заяву на імя пракурора Цэнтральнага раёну Менску Аляксандра Хадатовіча, у якой зьвярнула ўвагу на недапушчальныя дзеяньні супрацоўніка палка міліцыі спэцыяльнага назначэньня (ПМСН).

Іван Шашко выкідае ў сьметніцу сьцяг з паламаным тронкам. 7 красавіка.

10 красавіка актывістка Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Аўгіньня Багінская падала заяву на імя пракурора Цэнтральнага раёну Менску Аляксандра Хадатовіча, у якой зьвярнула ўвагу на недапушчальныя дзеяньні супрацоўніка палка міліцыі спэцыяльнага назначэньня (ПМСН).

7 красавіка падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы міліцыянт у форме вырваў з рук сп.Багінскай, немаладой ужо жанчыны, бел-чырвона-белы сьцяг, зламаўшы пры гэтым вуду-тронак, і перадаў яго калегу ў цывільным. Той кінуў сьцяг у сьметніцу. У сваёй заяве Аўгіньня Багінская зазначае, што ніхто ня можа забараніць шанаваць нацыянальныя сымбалі, а бел-чырвона-белы сьцяг і ёсьць такім сымбалем, бо дадзены беларусам гісторыяй.

Спн.Багінская запатрабавала знайсьці і пакараць асобу, якая зьняважыла яе нацыянальную годнасьць, а таксама спагнаць зь віноўнага грошы. Сымбалічныя – у памеры кошту вуды.

Пракуратура Цэнтральнага раёну, разгледзеўшы заяву, перадала яе камандзіру ПМСН ГУУС Менгарвыканкаму Юр’ю Падабеду. 27 красавіка сп. Аўгіньня атрымала адказ ад камандзіра менскага спэцназу, у якім той адзначыў, што «службовая праверка не пацьвердзіла датычнасьць супрацоўнікаў ПМСН да фактаў, выкладзеных у заяве грамадзянкі Багінскай».

Між тым А.Багінскай перадалі фатаздымак, зроблены 7 красавіка. У чалавеку ў цывільным, які кідае ў сьметніцу нацыянальны сьцяг, аўтары фота пазналі супрацоўніка ПМСН Шашко Івана (па-расейску Шешко).

Гэта, дарэчы, той самы чалавек, што затрымаў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» 21 сакавіка і пасьля сьведчыў у судзе, нібыта А.Дынько нецэнзурна лаяўся і на шматразовыя заўвагі не рэагаваў. Гэтае сьведчаньне выклікала ня проста сумневы ў праўдзівасьці, але і немалое абурэньне ўсіх, хто ведае галоўнага рэдактара «НН».

Таму пытаньні ў гр.Багінскай застаюцца. І зьяўляюцца новыя, ужо да самога палкоўніка Ю.Падабеда. Ці не кіруюцца афіцэры падразьдзяленьня прынцыпам «мэта апраўдвае сродкі»? І ці не культывуецца ў выніку гэтага ў ПМСН нянавісьць да ўсяго беларускага і неабавязковасьць у дачыненьні да закону? Што для байцоў ПМСН вышэйшае – карпаратыўная этыка ці закон? І да чаго ўсё гэта можа давесьці падначаленых Ю.Падабеда?

Пэнсіянэрка А.Багінская зьбіраецца падаць яшчэ адну заяву ў пракуратуру, прыклаўшы фатаграфію і заявы сьведкаў.

Сямён Печанко

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?5

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак чакае глабальная рэканструкцыя

Народзе, нагадаем, што на «Нашай Ніве» можна каментаваць, лайкаць і дызлайкаць каменты. Вось якія механізмы бяспекі80

П’яны мінчук збіў дзвюх дзяўчат на касе ў краме5

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

У Мінску з'явіўся новы папрашайка. Вось на што ён просіць грошы7

Прэзідэнт Германіі сустрэўся з Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць палітвязняў у Беларусі5

«Гарызонт» будзе выпускаць беларускія планшэты7

Жанчыну з Аўстраліі, якая накарміла сям'ю стравай з атрутнымі грыбамі, прызналі вінаватай. Тады памерлі тры чалавекі1

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?5

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць