Навука і тэхналогіі11

На Эверэсце з'явіўся Wi-Fi

Кампанія Everest Link усталявала на гары Эверэст пункты доступу Wi-Fi, паведамляе VentureBeat. 

Каля 200 пунктаў Wi-Fi забяспечваюць інтэрнэтам больш за 40 вёсак, дзе жыве 34 тысячы мясцовых жыхароў. Кожны год тут бывае больш за 40 тысяч турыстаў.

Генеральны дырэктар Everest Link Цэрынг Шэрпа распавёў, што да 2000 года адзіным сродкам сувязі з гэтай мясцовасцю былі лісты, якія ў лепшым выпадку дастаўляліся верталётам. Сітуацыя ўскладнялася ўнутрыпалітычнай нестабільнасцю, што не дазваляла правесці інтэрнэт у высакагорныя раёны Непала. Але ў 2014 годзе праект пачаў рэалізоўвацца.

Для стварэння Wi-Fi-сеткі неабходна было не толькі знайсці спецыялістаў па тэлекамунікацыях, але і навучыць іх навыкам выжывання ў высакагорнай мясцовасці. Яшчэ адной праблемай было электрасілкаванне абсталявання сувязі, таму Everest Link усталявалі сонечныя панэлі. Усё абсталяванне дастаўлялася людзьмі і клуначнымі жывёламі.

Сетка Everest Link забяспечвае доступ да інтэрнэту з хуткасцю да 200 мегабіт у секунду. Доступ да інтэрнэту атрымаў і базавы лагер Джамалунгмы на вышыні 5364 метра, які з’яўляецца галоўным апорным пунктам для альпіністаў, якія збіраюцца забрацца на самую высокую гару ў свеце.

Таксама Everest Link стварыла праграму дыстанцыйнага навучання для мясцовых школьнікаў, таму што ў такіх высакагорных раёнах складана знайсці звычайных выкладчыкаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць