Культура

Танк incognitus

Вялікія беларускія паэты эпохі камунізму ўсё яшчэ чакаюць бесстароньняга перачытаньня і бясстрашнае інтэрпрэтацыі. Піша Аляксандар Фядута.

Вялікія беларускія паэты эпохі камунізму ўсё яшчэ чакаюць бесстароньняга перачытаньня і бясстрашнае інтэрпрэтацыі. Піша Аляксандар Фядута.

Але менавіта дзеля таго, каб такое ў прынцыпе магло стацца мажлівым, каб укладальнікі мелі рэальны шанец працаваць з усім паэтычным матэрыком аўтарскіх тэкстаў, і патрэбны ПЗТ. Акадэмічная навука мусіць задаць пэўную сыстэму каардынатаў – эстэтычных, маральна-этычных, але галоўнае – гістарычных, у каторыя і будзе ўпісана творчасьць паэта.

Натальля Арсеньнева, якой сёньня зноў няма ў праграмах, і Максім Танк захапляліся паэзіяй адно аднаго. Вільня, 1936.

Не адбылося, бо беларускае акадэмічнае літаратуразнаўства так і не наважылася стаць літаратуразнаўствам у поўным значэньні гэтага слова. Чытачам пададзены вынік працы тэкстолягаў і эдытараў – ня болей. У звароце «Ад рэдкалегіі», што распачынае першы том ПЗТ, сарамліва сказана з гэтай нагоды: «Камэнтар абмяжоўваецца бібліяграфічна-тэксталягічнай характарыстыкай твораў, якая ўключае інфармацыю пра час напісаньня вершу, яго першапублікацыю і пра тое, паводле якой крыніцы падаецца асноўны тэкст. Тут жа прыводзяцца выяўленыя варыянты – паводле ўсіх публікацый, а таксама на аснове захаваных і расчытаных белавых і расшыфраваных чарнавых аўтографаў, даюцца зьвесткі пра месца знаходжаньня рукапісаў і г.д.».

Высновы гэтага «вялікага навукоўца» былі адназначныя: Пушкіна афіцыйна забаранілі камэнтаваць. Камэнтары былі замененыя эдыцыйнымі даведкамі акурат паводле тае схемы, якую і прапаноўваюць удзячнаму чытачу сябры рэдкалегіі ПЗТ Максіма Танка. Праз 70 год пасьля Сталіна!

Гэта зразумела. Возьмем эпіграмы Танка.

    Іржа Іржавіч Эсэрман
    Калісьці атрымаў ад бацькі
    У спадчыну чырвоны бант
    Са сьветапоглядам лайдацкім.
    Ёсьць хлеб, соль, грошыкі ў яго,
    Дыплём акадэмічны мае...
    Але – для крытыка майго –
    Яшчэ шмат клёпак не хапае.

Калі рэдактары тому ўпэўненыя ў тым, што школьны настаўнік, студэнт, любы некваліфікаваны чытач у стане што-кольвек зразумець з гэтага вершу, наважуся зь імі паспрачацца. І такіх вершаў, што пазбываюцца ўсялякага сэнсу па-за гістарычным кантэкстам, у першых двох тамох ПЗТ даволі багата.

Ужо ў 1970-я, карыстаючы з паслабленьня цэнзурнага ціску, Інстытут расейскай літаратуры АН СССР (Пушкінскі дом) распрацаваў прынцыпова іншую схему выданьня ПЗТ. Кожны том ПЗТ Тургенева (адказны рэдактар акадэмік Міхаіл Аляксееў), Астроўскага (прафэсар Уладзімер Лакшын), Някрасава (прафэсар Барыс Мельгуноў), Дастаеўскага (акадэмік Георгі Фрыдлендэр) меў адмысловы артыкул, дзе чытачу распавядалася, што адбывалася ў гэты пэрыяд з аўтарам, з краінай, з публікай, як Гісторыя ўрывалася ў літаратурную творчасьць канкрэтнага клясыка. Бывала, гэты артыкул займаў да чвэрткі (!) тому!

Пазбаўлены хоць якіх-кольвек тлумачэньняў, Максім Танк паўстае перад чытачом як… сталініст. Прачытаем адвольна ўрыўкі зь ягоных вершаў 1939–1954 г.

    Нямала ёсьць сонечных песьняў такіх,
    Як гэта, зь якой мы век дружым, –
    Пра Сталіна і пра яго баявых
    Паплечнікаў верных і мужных.

Або:

    Сталін даў нам арліныя крыльлі,
    Каб ня зналі мы зморы ў баю,
    Каб, узьняўшы ў палёт эскадрыльлі,
    Баранілі радзіму сваю.

Або:

    І думае ён аб краінах, народах,
    Аб днях камунізму, што сонца ярчэй,
    Аб новых каналах, пасёлках, заводах,
    Аб шчасьці мільёнаў працоўных людзей.

Пракамэнтаваць зьяўленьне такіх радкоў надзвычай проста. Танк – паэт Заходняй Беларусі, паэт-рэвалюцыянэр, які адседзеў свой арышт у турме ў буржуазнай Польшчы, шчыра ўдзячны Сталіну за ўзьяднаньне дзьвюх частак Беларусі ў адно цэлае. Абок таго, Танк – перакананы камуніст, які ў гэты пэрыяд верыць у Сталіна, як у Бога. Напішэце гэта, панове акадэмічныя «літаратуразнаўцы», – і любы нармалёвы чытач адразу зразумее, што гэтая Танкава шчырасьць дарагога варта – значна даражэй, чым каньюнктуршчына паэтаў-чыноўнікаў, што апяваюць будучых правадыроў, у тым ліку й беларускіх. У Танка ж нават у сталінскіх вершах няма бяздарных і бездапаможных рыфмаў кшталту «Товарищ президент, / Настанет тот момент…». Дый саромецца няма чаго: у тую пару зусім аналягічныя Танкавым вершы пішуць Люі Арагон, Бэртальд Брэхт, Юліян Тувім. Бясспрэчныя ж клясыкі! Так і трэба гэта растлумачыць.

ПЗТ Танка становіцца калясальным «крокам назад» нават насупраць ПЗТ Янкі Купалы. Купалу мы ў стане сёньня агарнуць разуменьнем яшчэ і таму, што большая частка ягоных галоўных тэкстаў была вядомая сучасным (не Купалу, а нам) чытачам задоўга да зьяўленьня ПЗТ. А што было б, калі б выйшаў у сьвет асобна том ягоных вершаў, напісаных прыблізна ў тыя самыя гады, што і выдадзеныя ў якасьцi ПЗТ вершы Танка?! Божа мой, гэта было б ужо не самагубства, але забойства клясыка – калі б чытача абмежавалі на пэўны час «ляўкоўскім цыклем».

Выпадае толькі ўсклікнуць разам з самім Максімам Танкам:

    І сёньня вы – каго паэт любіў,
    З кім разам жыў – у сьмерць яго ня верце.
    Калі на час ён, змораны, спачыў,
    На варце стойце славы і бясьсьмерця!

Танк любіў свайго чытача і верыў у яго. Апошні спадзеў – што чытач сам, без дапамогі ўпаўнаважаных урадам літаратуразнаўцаў, адрозьнiць жамчужныя зярняты паэзіі Танка ад акадэмічных плевелаў і, прыняўшы як належнае, як гістарычнае зьявішча «савецкага Танка», забудзецца пра саўковы ўзровень падрыхтоўкі яго Поўнага збору твораў.

Зрэшты, такая няўдача не ўпершыню. У верасьні 1994 г. супрацоўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ніна Марчанка распавяла мне пра стан здароўя Яўгена Скурка. Разам мы падрыхтавалі цыдулку на імя прэзыдэнта з просьбаю вылучыць грошы на лекі для клясыка. Няшмат: тысячу даляраў.

Чытаючы сарамлівую спасылку на «сьціслы тэрмін падрыхтоўкі» ў рэдакцыйнай прадмове, хочацца ўзвыць ад крыўды й болю: людзі, досыць гаварыць эўфэмізмамі, то бок – маніць! Скажэце сумленна: грошай для Танка зноў няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў11

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Беллегпрам» зацвердзіў узоры школьнай формы на новы навучальны год ФОТЫ5

Мужчына паказаў у інтэрнэце школьны абед. Грамадскасць абурылася12

У Мачулішчах абарвалася будаўнічая люлька, ёсць ахвяры

«Людзі ад нас адвярнуліся». Жонка ўладальніка пашпарта прыкрыцця Івана Мішчука пракаментавала скандал з ім5

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску34

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты6

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

«Раз'язджаліся проста па тратуарах». Каля новага стадыёна пасля матча адбыўся калапс3

Украінцы нанеслі ўдар высокадакладнымі снарадамі па базе расійскіх войскаў у Курскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў11

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць