Грамадства66

«Кажуць, узяў жонку з багатай сям’і». Палітык з Горадні судзіцца з дзяржаўным ТБ 

«Каму якая справа — якая ў мяне жонка?» — здзіўляецца Вадзім Саранчукоў, які за абразу рэпутацыі падаў на гарадзенскае тэлебачанне ў суд.

Лідар гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Фота — Васіль Малчанаў/ Белсат

Тэлерадыёкампанія «Гродна» апублікавала рэпартаж «Маршам у нікуды» 18 красавіка.

Сутнасць матэрыялу — паказаць гарадзенскую апазіцыю не ў лепшым святле. Адзін з герояў сюжэту — Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гарадзенскай філіі партыі БНФ — вырашыў судзіцца з рэгіянальным каналам.

На яго думку, сюжэт мае абразлівы характар ды шкодзіць дзелавой рэпутацыі палітыка. Паводле Саранчукова, здымкі больш нагадвалі аператыўныя кадры, а не працу журналістаў. Уласна прадстаўніку БНФ прысвяцілі амаль дзве хвіліны часу.

Вадзім абураны, што дзяржаўныя ідэолагі выкарысталі без дазволу здымкі, дзе знаходзіцца яго няпоўнагадовае дзіцё, і нашкодзілі яго рэпутацыі, як прыватнай асобы, так і рамесніка.

«Беспадстаўна сцвярджаецца, што я фальшыва займаюся прадпрымальніцкай дзейнасцю — рамесніцтвам, — кажа палітык. — Калі выстаўляюцца нейкія прэтэнзіі па маіх асабістых якасцях: напрыклад, заяўлена, што я ўзяў сабе жонку з багатай сям’і. Якая ўвогуле каму справа — якая ў мяне жонка і дзе мы з ёй пазнаёміліся?»

«Буду бараніць свой гонар і годнасць праз суд»

У сюжэце звяртаецца ўвага на тое, што палітык нібыта атрымоўвае фінансаванне ад «замежных куратараў» за сваю грамадскую дзейнасць. Палітык падобныя выказванні лічыць паклёпам, тым больш сюжэт выйшаў у эфір з парушэннямі.

«Адным з парушэннем дзейнага заканадаўства было тое, што відэасюжэт быў ананімным, — кажа Саранчукоў. — Я буду абараняць свой гонар і сваю годнасць праз суд».

Саранчукоў патрабуе, каб была названая асоба, якая адказная за выпуск дадзенага матэрыялу, настойвае на публічным выбачэнні і абвяржэнні інфармацыі тэлерадыёкампаніяй «Гродна», пададзенай у матэрыяле «Маршам у нікуды».

Акрамя Вадзіма Саранчукова ў сюжэце «нядобрым словам» узгадалі сябра БХД Сержука Верамеенку, прадстаўніка АГП Ежы Грыгенчы, сябра «Гавары праўду» Дзмітрыя Бандарчука, актывіста руху «За свабоду» Вадзіма Левана ды Валянціну Навумаву з партыі «Справядлівы свет».

Выявіць аўтара сюжэту нібыта немагчыма

У гарадзенскім Ленінскім раённым судзе сёння прайшло апытанне па дадзенай грамадзянскай справе, якое вяла суддзя Ксенія Стасюкевіч. На падрыхтоўчай частцы перад судом прадстаўнік гарадзенскай тэлерадыёкампаніі заявіў, што відэасюжэт падрыхтаваў цэлы калектыў аўтараў, таму немагчыма ўказаць асобу аўтара, а адказ прыйдзецца на ўсю рэдакцыю.

Цікава, што апытанне па гэтай справе суддзя вяла па-беларуску, хоць гэтаму працівіўся прадстаўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна».

Прысутныя на паседжанні цвердзяць, што суд схіляецца на бок тэлерадыёкампаніі. Пакуль бакам далі час пайсці на ўгоду, наступнае паседжанне — 6-га ліпеня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце22

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША6

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

Выходзіць «Аватар: Полымя і попел». Ці ён здзівіць гледачоў?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць