Грамадства1313

На волю выйшаў Міраслаў Лазоўскі, апошні затрыманы па «справе патрыётаў»

Фота Радыё Свабода

Удзень 30 чэрвеня на волю выйшаў апошні зняволены фігурант «справы патрыётаў», колішні кіраўнік «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі.

Яго вызвалення чакалі каля СІЗА на Валадарскага, але яго адвезлі дахаты.

Міраслаў распавёў, што абвінавачванне па артыкуле 287 засталося, ён застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Ён займаўся спортам у СІЗА, чытаў шмат кніг. Кажа, што будзе папраўляць здароўе.

«Планы ажаніцца са Святланай засталіся», — смяецца ён. Падчас зняволення ён зрабіў прапанову нявесце.

Лазоўскі адзначае, што пастаянна адчуваў падтрымку з волі. «Дзякуй усім. Было вельмі шмат лістоў».

Тое, што чатыры гадзіны нічога не было вядома, Міраслаў Лазоўскі пракаментаваў тым, што па вызваленні яго адвезлі ў Следчы камітэт, дзе аддавалі рэчы.

Нагадаем, што затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка, што затрымалі ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». Цягам некалькі дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 КК), пазьней зьявілася абвінавачанне ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзеле ў ім» (арт. 287 КК).

У чэрвені справа была перададзеная ў юрысдыкцыю СК.

Цягам часу іх паступова вызвалялі. У аўторак былі выпушчаныя тры чалавекі, у сераду і чацвер па пяць.

Сёння старшыня СК Іван Наскевіч заявіў, што да канца дня ўсе затрыманыя выйдуць на волю.

.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда8

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»18

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца6

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда8

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць