Улада101101

Мірончык: Навіны пра «вайну з помнікамі» ў Польшчы кожны беларус успрымае са шчырым болем

У Беларусі разумеюць неадназначнасць ацэнак падзей ХХ стагоддзя ў сучаснай польскай гісторыі, але не могуць змірыцца з спробамі цынічна паставіць знак роўнасці паміж савецкімі воінамі-вызваліцелямі і нацысцкімі акупантамі. Пра гэта 6 ліпеня на брыфінгу заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Так ён пракаментаваў ухвалены польскім парламентам закон аб дэмантажы помнікаў савецкім салдатам, піша Tut.by.

Помнік Падзякі савецкім воінам у Варшаве. Фота Reuters

На думку прадстаўніка МЗС, нягледзячы на тое, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае (закон павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы), такія навіны кожны беларус успрымае з шчырым болем.

«У той вайне, развязанай нацыстамі, наша краіна страціла кожнага трэцяга. Мы проста не можам інакш ставіцца да лёсу мемарыялаў, устаноўленых у памяць аб подзвігах людзей, якія вызвалілі Еўропу ад «карычневай чумы». Савецкія воіны адкрылі браму Асвенцыма, вярнулі палякам права мець уласную дзяржаву, развіваць нацыянальную культуру, навуку, адукацыю. Мы разумеем усю неадназначнасць ацэнак падзей ХХ стагоддзя ў сучаснай польскай гістарыяграфіі, але ніяк не можам змірыцца з спробамі цынічна паставіць знак роўнасці паміж савецкімі воінамі-вызваліцелямі і нацысцкімі акупантамі», — адзначыў Дзмітрый Мірончык.

У МЗС таксама падкрэслілі, што «вайна з помнікамі» — гэта элемент перапісвання гісторыі Другой сусветнай вайны і спроба «сцерці» гістарычную памяць аб тым, што народы Усходняй Еўропы — палякі, рускія, беларусы, украінцы і іншыя — змагаліся супраць агульнага ворага ў складзе адной — антыгітлераўскай — кааліцыі разам з англічанамі, амерыканцамі, французамі і іншымі.

«На гэтым фоне трохі супярэчліва выглядаюць заклікі польскага боку да развіцця беларуска-польскага гістарычнага дыялогу. Нашы партнёры заклікаюць вывучаць і ахоўваць сумесную гісторыка-культурную спадчыну. Яны павінны разумець, што для нас памяць пра тую вайну і помнікі героям-вызваліцелям — неад'емная частка спадчыны, якая падлягае ахове», — лічаць у беларускім знешнепалітычным ведамстве.

22 чэрвеня ніжняя палата польскага парламенту ўхваліла дэмантаж помнікаў савецкім салдатам па ўсёй краіне. Могілкі, салдацкія пахаванні і помнікі, якія маюць мастацкую або навуковую каштоўнасць, зносіць не будуць. Дэмантаж закране аб'екты, якія «выстаўленыя на грамадскі агляд у мэтах прапаганды таталітарнага рэжыму». Дэмантаваныя будуць па меншай меры 469 савецкіх помнікаў па ўсёй краіне.

У расійскай Дзярждуме з гэтай нагоды ўжо прапанавалі разарваць дыпламатычныя адносіны з Польшчай.

Каментары101

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей10

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

«Ну да». Два словы, якія могуць змяніць жыццё беларуса — прынамсі, варта паспрабаваць13

На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»12

Тэкст беларускай дыктоўкі ў Варшаве будзе чытаць Зянон Пазняк11

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна2

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка19

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей10

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць