Навука і тэхналогіі77

Навукоўцы працуюць над стварэннем самаўзнаўляльнага асфальту

Штогод ва ўсім свеце на рамонт дарожнага пакрыцця выдаткоўваюцца велізарныя грошы, і пытанне стварэння дарогі, якая б рамантавалася як мага хутчэй і танней, цяпер вельмі актуальнае. 

Нядаўна навукоўцы з Расіі распрацавалі тэхналогію вытворчасці «самаўзнаўляльных асфальтава-бетонных матэрыялаў для дарожнага пакрыцця», паведамляе hi-news.ru.

Інфармацыя аб новай распрацоўцы была апублікаваная ў часопісе Composites Science and Technology. Згодна з артыкулам, новы метад ліквідацыі расколін дарожнага палатна дазволіць скараціць тэрмін рамонту трас з тыдня да некалькіх гадзін, а выдаткі на рамонт могуць быць зменшаныя ў 3 разы.

Структура нанатрубак для ўкаранення ў бітум-асфальтавае пакрыццё

У склад матэрыялу ўключаныя токаправодныя вугляродныя нанатрубкі «Таўніт-М», якія валодаюць унікальнымі параметрамі, якія вызначаюць іх высокую індукцыйную ўспрымальнасць. Для запуску гэтага працэсу неабходная прылада накшталт гібрыду мікрахвалёвай печы і катка: яна будзе ехаць па дарозе, награваючы паверхню і прыводзячы нанатрубкі ў рух мікрахвалямі, што ініцыюе зрошчванне «дарожных ран». Такім чынам, для рамонту не трэба будзе выкарыстоўваць вялікую колькасць новай дарожнай сумесі (яе трэба будзе дадаваць толькі ў выпадку вялікіх пашкоджанняў). Трэба будзе толькі пару разоў праехаць, і «раны зацягнуцца».

Хімічны склад нанатрубак: 92,4% — вуглярод, 5,4% — кісларод, 0,7% — магній, 1,5% — кобальт

Варта сказаць, што падобныя распрацоўкі вядуцца і ў іншых краінах, напрыклад у Галандыі і Кітаі, але замежныя навукоўцы ў якасці дадатку выкарыстоўваюць металічную фібру. Выкарыстанне жа вугляродных нанатрубак павялічвае эфектыўнасць метаду і істотна павышае тэхналагічнасць вытворчасці, бо патрабуе індукцыйны разагрэў толькі тонкай бітумнай плёнкі, якая пакрывае каменныя матэрыялы, але не патрабуе змены складу асфальтабетоннай сумесі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м99

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць