Эканоміка3636

«Савушкаў прадукт» нечакана трапіў у чорны спіс Рассельгаснагляду

Ад сёньняшняга дня Рассельгаснагляд уводзіць абмежаваньні на пастаўкі ў Расею малочнай і мясной прадукцыі чарговых беларускіх прадпрыемстваў. Як паведамляецца, супраць іх будзе дзейнічаць рэжым узмоцненага лябараторнага кантролю. У «чорным сьпісе» — адзін з флягманаў малочнай галіны «Савушкаў прадукт».

«Рассельгаснагляд» удакладняе, што чарговыя санкцыі выкліканыя новымі выпадкамі выяўленьня антыбіётыкаў і патэнцыйна небясьпечных для здароўя мікраарганізмаў.

Апроч згаданага берасьцейскага вытворцы, забарона датычыцца прадукцыі Скідзельскай птушкафабрыкі (паўторнае выяўленьне ў мясе рэшткаў тылміказіну, энрафляксацыну і цыпрафляксацыну), ААТ «Александрыйскае» (паўторнае выяўленьне ў мясе рэшткаў энрафляксацыну), ААТ «Малочны сьвет» (паўторнае выяўленьне ў сухой малочнай сыроватцы рэшткаў лінкаміцыну), Рагачоўскага малочнакансэрвавага камбінату (выяўленьне ў прадукцыі рэшткаў антыбіётыкаў).

Расейская ветслужба паставіла на ўзмоцнены лябараторны кантроль пастаўкі прадукцыі звыш дзясятка пастаўшчыкоў, папярэдзіўшы, што ў выпадку паўторнага выяўленьня небясьпечных рэчываў і мікраарганізмаў будзе вымушаная ўвесьці забарону на пастаўкі. Сярод іх агракамбінат «Зара», Баранавіцкае райпа, «Беларуснафта-Асобіна», Верхнядзьвінскі масласырзавод, Маладэчанскі малочны камбінат, ААТ «Малочныя горкі», ААТ «Бабулін гарлач», Салігорская птушкафабрыка, ААТ «Смалявічы бройлер».

Акрамя таго, Рассельгаснагляд паведаміў пра выпадкі фальсыфікацыі прадукцыі Верхнядзьвінскага масласырзаводу і Дзятлаўскага сыраробнага заводу.

Кіраўніцтва ведамства зьвярнулася да беларускага боку з просьбай прыняць захады для недапушчэньня паставак у Расею тавараў з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў і нормаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, патрабуючы правесьці расьсьледаваньне кожнага парушэньня.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі неаднаразова заяўлялі, што прэтэнзіі Расеі да беларускай прадукцыі надуманыя і зыходзяць ад лябістаў тамтэйшых вытворцаў.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Маладая беларускамоўная спявачка запісала песню разам са сваёй бабуляй. Паслухайце, як міла атрымалася6

Маладая беларускамоўная спявачка запісала песню разам са сваёй бабуляй. Паслухайце, як міла атрымалася

Усе навіны →
Усе навіны

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак1

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф4

Трамп даў Пуціну яшчэ два тыдні і дапусціў, што запросіць яго на чэмпіянат свету па футболе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларускамоўная спявачка запісала песню разам са сваёй бабуляй. Паслухайце, як міла атрымалася6

Маладая беларускамоўная спявачка запісала песню разам са сваёй бабуляй. Паслухайце, як міла атрымалася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць