Меркаванні44

Чэславас Юршэнас: Захаду пара адчыніць дзьверы

У Юрмале пачынае працу канфэрэнцыя сьпікераў парлямэнтаў дзяржаў Паўночнай Эўропы ды краін Балтыі. Сьпікер Сойму Літвы Чэславас Юршэнас выступіў з ініцыятывай абмеркаваць на сустрэчы прапанову аб зьмякчэньні адносінаў зь Беларусьсю. Сп. Юршэнас перад ад'ездам ласкава згадзіўся адказаць на пытаньні НН.

У аўторак у Юрмале (Латвія) пачне працу канфэрэнцыя сьпікераў парлямэнтаў дзяржаў Паўночнай Эўропы і краін Балтыі. Сярод галоўных пытаньняў, што будуць абмеркаваныя — расейска‑грузінскі канфлікт, лёс Лісабонскай дамовы, энэргетычныя пытаньні. Напярэдадні саміту старшыня Сэйму Літвы Чэславас Юршэнас, сярод іншага, паабяцаў журналістам абмеркаваць на сустрэчы прапанову аб зьмякчэньні адносінаў зь Беларусьсю.

НН зьвязалася па тэлефоне з Чэславасам Юршэнасам, які ласкава згадзіўся адказаць на нашы пытаньні.

Чаму падобная прапанова была агучаная зараз? Што падштурхнула літоўскі бок да падобных прапановаў?

— Нам усім варта рэагаваць на тыя падзеі, якія адбываюцца апошнім часам у суседняй Беларусі. Гэта ў першую чаргу датычыць нас, Літвы. Думаецца,

калі зробленыя некаторыя пазытыўныя крокі, якія вітаюцца ўсім сьветам, як вызваленьне спадара Казуліна і іншых палітвязьняў, то Захад павінен зрабіць крок у адказ.
А так, як Беларусь — рэгіён, які прымыкае да Літвы, то фармат саміту кіраўнікоў парлямэнтаў дазваляе вольна абмяркоўваць тыя ці іншыя рашэньні гэтага пытаньня. А як потым будуць дзейнічаць урады і прэзыдэнты — гэта іх справа. Тутэйшую палітыку ў жыцьцё прыводзяць менавіта яны. Але абмяркоўваць і прапаноўваць мы маем права і, спадзяюся, будзем рабіць», — кажа сьпікер Сэйму.

Цікавімся, ці не праводзіў сп.Юршэнас нейкія папярэднія перамовы па беларускім пытаньні з сваімі калегамі:

— Не было магчымасьці. Цяжка сказаць ці падтрымаюць мяне прадстаўнікі іншых краінаў. Абмяркоўваць будзем дакладна. Папярэдніх размоваў па пытаньні Беларусі яшчэ не было.

Наколькі папулярнай у Літве зьяўляецца ідэя паляпшэньня адносінаў зь Беларусьсю?

— Думаю, што такіх палітыкаў, як я, у Літве дастаткова. Канечне, я не скажу, што так думаюць усе, але такія дакладна ёсьць і іх нямала. У нас асеньняя сэсія пачынаецца толькі 10 верасьня, таму раней за гэты тэрмін беларускае пытаньне абмеркаваць не атрымаецца.

Якія крокі павінна зрабіць Беларусь, каб пачаліся перамовы з эўрапейскімі краінамі?

— Не хачу нічога дыктаваць беларускім уладам. У Юрмале мы гэта абмяркуем і, напэўна, нешта прапануем. Калі казаць агульнымі словамі, то яшчэ болей дэмакратыі нікому не зашкодзіць.

У паляпшэньні стасункаў зь Беларусьсю зацікаўленыя толькі суседнія краіны Эўрасаюзу, ці старая Эўропа таксама?

— Чаму не? Старая Эўропа ня хоча напружанасьці, ня хоча нацягнутых адносінаў паміж суседнімі краінамі. Нагадаю, калі нас прымалі ў Эўрасаюз і НАТО, то нас ацэньвалі і па такому парамэтру, як урэгуляваньне стасункаў з усімі сваімі суседзямі. Гэта цэніцца Старой Эўропай, ёй новыя канфлікты не патрэбныя. Разам з тым, Эўропа прытрымліваецца трывалых прынцыпаў, таму такія строгія адносіны да вашай краіны, але на такія зьмякчальныя крокі беларускіх уладаў, думаю, мы павінны рэагаваць, — працягвае Чэславас Юршэнас.

Сьпікер пацьвярджае, што сваю пазыцыю па пытаньню Беларусі ён узгадняў з міністрам замежных справаў Літвы, былым паслом у Беларусі, Пятрасам Вайцякунасам.

— Так, мы сустрэліся раніцай. Мы разам вельмі даўно працуем. Я ўпершыню еду на такую сустрэчу, таму хацеў крыху ўдакладніць свае пазыцыі адносна розных краін.

«Думаю, што нам варта пра гэта падумаць — прыняць тыя сыгналы, якія пасылае Беларусь. Варта многае мяняць у палітыцы, эканоміцы, сфэры адносін зь Беларусьсю», — цытуюць міністра літоўскія СМІ.

Часлаў Юршэнас пакуль не бярэцца гадаць, ці ў Юрмале будзе прынятая нейкая адмысловая рэзалюцыя па Беларусі, ці ўсё абыдзецца простым абмеркаваньнем.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму1

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

У жывым эфіры загінуў вядомы 23‑гадовы скалалаз2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму1

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць