Грамадства44

Мінздароўя: У Беларусі трэба павышаць акцызы на моцны алкаголь, яго павінны піць менш

У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што Беларусі трэба павышаць акцызы на моцны алкаголь. Так, тлумачаць спецыялісты, у краіне стануць менш піць моцнага спіртнога.

Па словах Сяргея Асіпчыка, намесніка дырэктара па медыцынскай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя, трэба змяніць суадносіны акцызаў на моцны алкаголь і піва з 1 да 1,3 да 1 да 5. Дзякуючы гэтаму, мяркуе спецыяліст, людзі будуць менш піць моцнае спіртное. Для прыкладу ён прывёў сітуацыю ў Польшчы.

— У нашых суседзяў толькі 30% ад усяго аб'ёму спажывання алкагольных напояў займае моцнае спіртное, - тлумачыць Сяргей Асіпчык. — А 70% — гэта піва і слабаалкагольныя напоі. Гэта размеркаванне забяспечвае напаўняльнасць бюджэту, але зніжае ўзровень ўжывання моцных алкагольных напояў.

Вядома, удакладняе прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя, пры рэзкіх зменах акцызнай палітыкі ёсць негатыўныя наступствы.

- Напрыклад, калі ў Францыі акцыз павышалі больш чым на 30%, то зніжаліся паступлення ў бюджэт, — працягвае спецыяліст. - Трэба разумець, што гэта будзе і ў нас. Таму мы плануем выходзіць з прапановай па невялікім павышэння. Дапусцім, 5 працэнтаў у год.

Працу над павышэннем акцызаў Міністэрства аховы здароўя вядзе разам з Міністэрствам фінансаў. Чакаць павышэння варта не раней чым праз год.

Паводле слоў спецыяліста, змена акцызнай палітыкі, абмежаванне даступнасці спіртнога дапамогуць змяніць і культуру спажывання алкаголю.

- У прыватнасці, спажыванне алкаголю павінна быць фонам для зносін, сустрэчы, а не сустрэча для спажывання, - адзначыў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць