Свет11

ЗША паведамілі аб паспяховым выпрабаванні перахопніка балістычных ракет

Злучаныя Штаты Амэрыкі паведамілі, што падчас выпрабаваньняў новая сыстэма супрацьракетнай абароны пасьпяхова зьбіла цэль, балістычную ракету сярэдняй далекасяжнасьці. Новую сыстэму плянуецца разьмясьціць у Паўднёвай Карэі.

Як паведаміла Агенцтва супрацьракетнай абароны ЗША, ракету, запушчаную з амэрыканскага вайсковага самалёта над Ціхім акіянам, сістэма THAAD пасьпяхова выявіла, адсачыла і перахапіла. Гэта было ўжо пятнаццатае пасьпяховае выпрабаваньне гэтай сыстэмы.

Выпрабаваньне адбылося праз два дні пасьля таго, як Паўночная Карэя, мяркуецца, ужо другі раз за кароткі час пасьпяхова выпрабавала міжкантынэнтальную балістычную ракету, што, паводле ацэнак, у выпадку запуску па аптымальнай траекторыі зможа дасягнуць значнай часткі кантынэнтальнай тэрыторыі ЗША.

Частка сыстэмы THAAD ЗША ўжо разьмешчаная ў Паўднёвай Карэі пры папярэднім кіраўніцтве гэтай краіны, каб быць у стане супрацьстаяць ракетна-ядзернай пагрозе Паўночнай Карэі. Але новы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэ Ян спыніў далейшае разгортваньне сыстэмы, заявіўшы, што трэба нанова ацаніць яе магчымы ўплыў на навакольнае асяродзьдзе.

Таксама рэзка супраць разгортваньня гэтай сыстэмы ў Паўднёвай Карэі выступаюць Кітай і Расея. Пэкін бачыць у ёй дэстабілізацыю ў рэгіёне, а Масква — зьнішчэньне стратэгічнага балянсу ва ўсім сьвеце, калі ўлічыць разьмяшчэння элемэнтаў гэтай сыстэмы ПРА таксама і на Алясцы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды9

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць