Улада77

Лукашэнка загадаў распусціць фармацэўтычны дэпартамент Мінздароўя, стварыць фармацэўтычны холдынг

1 жніўня быў афіцыйна апублікаваны ўказ №258, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 28 ліпеня і паводле якога ў Беларусі 1 верасьня ліквідуецца ўпраўленьне фармацэўтычнай прамысловасьці Міністэрства аховы здароўя і ад той жа даты ствараецца «холдынг па вытворчасьці фармацэўтычнай прадукцыі».

З указу стала вядома, што кантраляваць стварэньне холдынгу будзе Камітэт дзяржаўнага кантролю. Але ці будзе холдынг нейкім чынам падначалены або падсправаздачны Мінздароўя, з указу незразумела. Раней паведамлялася, што за міністэрствам пакінуць функцыі рэгуляваньня фармацэўтычнай галіны.

Якія прадпрыемствы ўвойдуць у холдынг, а якія не, таксама невядома. Раней паведамлялася, што «холдынг будзе адкрыты для ўваходжаньня прадпрыемстваў усіх формаў уласнасьці і любой ведамаснай падначаленасьці».

Холдынг, паводле ранейшых паведамленьняў, мае забясьпечыць «незалежнасьць органаў ліцэнзіяваньня, дзяржаўнай рэгістрацыі лекавых сродкаў і сэртыфікацыі вытворчасьці ад інтарэсаў вытворцаў дзяржаўнай формы ўласнасьці», а аб’яднаньне прадпрыемстваў у холдынг дазволіць аптымізаваць выдаткі і структуру кіраваньня, падвысіць кошт прадпрыемстваў і іхную канкурэнтаздольнасьць.

Каб стварыць холдынг у Беларусі, трэба атрымаць дазвол антыманапольнага органу, яго мае зарэгістраваць Міністэрства эканомікі. Пра атрыманьне дазволу і рэгістрацыю пакуль не паведамлялася.

Паводле зьвестак расейскіх СМІ, холдынг мае ўзначаліць дырэктар расфармаванага дэпартамэнту Валер Шаўчук, але такое рашэньне не публікавалася.

КДК тым часам актыўна займаецца зьніжэньнем сабекошту камунальных паслугаў і абураецца тым, што гэтым займаецца не адпаведнае міністэрства.

Каментары7

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць