У Нарыльску экстрэмал скочыў з аграмезнай скалы ў ледзяную ваду. Ён рабіў так неаднаразова, але гэты раз стаў апошнім
У Нарыльску на скалах «Чырвоныя камяні» адбылася трагедыя: мужчына загінуў пасля скачка з вялікай вышыні ў ледзяную ваду.

Скрын відэа
Паводле сведкаў, ён страціў прытомнасць адразу пасля сутыкнення з паверхняй вады. Цела загінулага было пазней знойдзена і паднята вадалазамі.
Гэтае месца даўно вядома аматарам экстрэмальных забаў: тут часта праводзяцца рызыкоўныя скачкі, якія прыцягваюць жадаючых адрэналіну.
Загінулы быў дасведчаным у гэтым занятку і неаднаразова здзяйсняў падобныя скачкі — заўсёды паспяхова. На відэа, зробленых раней, відаць яго ўдалае прызямленне ў ваду.
Аднак апошні скачок стаў для яго фатальным. Пасля некалькіх секунд вольнага падзення мужчына з усяе сілы ўдарыўся аб паверхню вады і загінуў.
Каментары