Здарэнні1313

Пажылая пара з Гарадоцкага раёна пяцёра сутак блудзіла па лесе — муж памёр, жонку выратавалі

Пажылая пара знаходзілася ў лесе ў Гарадоцкім раёне амаль 5 сутак. Шукаць іх пачалі толькі на трэці дзень. У выніку мужчына памёр, жанчыну выратавалі. Падрабязнасці трагедыі TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.

Муж і жонка, жыхары вёскі Канчане, сышлі ў грыбы ўвечары 28 ліпеня. Іх дачка не магла ім датэлефанавацца некалькі дзён, на трэція суткі — днём 31 ліпеня — яна звярнулася ў міліцыю. Распавяла, што 28 ліпеня маці прыязджала ў госці да сына ў Гарадок.

69-гадовых старых шукалі і міліцыя, і ратавальнікі, і вяскоўцы. Жанчыну знайшоў раніцай 2 жніўня адзін з мясцовых жыхароў. Яна была вельмі стомленая. Распавяла, што яны з мужам заблукалі. Сыходзячы з хаты, тэлефоны з сабой не ўзялі. Паводле яе слоў, муж памёр напярэдадні, 1 жніўня. Але месца, дзе знаходзіцца цела, пенсіянерка пазначыць не змагла.

Цяпер цела мужчыны шукаюць з дапамогай тэхнікі МНС. Жанчыну шпіталізавалі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю38

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты9

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю38

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць