Грамадства44

Пачаўся суд над аператарам «Белсата» Аляксандрам Баразенкам

3 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Менска пачаўся працэс над відэаапэратарам тэлеканалу «Белсат» Аляксандрам Баразенкам. Вёў паседжаньне судзьдзя Дзьмітры Цыкал.

Як нагадвае Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на Аляксандра Баразенку за «парушэньне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21 КаАП). Яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў.

Такім чынам, паводле БАЖ, праваахоўнікі паставілі за мэту зрабіць Баразенку адказным у справе аб парушэньні аўтарскіх правоў, зьвязаных з брэндам «Белсат». Сам апэратар лічыць, што справу завялі, каб сканфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе.Сёлета ў сакавіку дзеля тлумачэньняў у якасьці сьведкі міліцыя забрала зь менскага офісу «Белсату» іншага апэратара — Аляксандра Любенчука. У яго сканфіскавалі асабістую тэхніку, а з памяшканьня вынесьлі ўсе кампутары. Аляксандра Баразенку дапыталі ў гэтай справе ў ізалятары на завулку Акрэсьціна, дзе ён знаходзіўся пасьля акцыі на Дзень Волі.

На просьбу адвакаткі Ларысы Атаманчук да матэрыялаў справы быў далучаны пратакол асабістага вобшуку Баразенкі, складзены 25 сакавіка. Там пералічанае абсталяваньне, на якім працаваў апэратар.

Таксама адвакат заявіла хадайніцтва далучыць заключэньне спэцыяліста, зь якога вынікае, што 2 жніўня Аляксандра Баразенку дапыталі на паліграфе. Ён сьцьвярджаў, што падчас акцыі ў Дзень Волі лягатыпу тэлеканалу «Белсат» на абсталяваньні не было. Судзьдзя хадайніцтва не задаволіў.

Наступнае судовае паседжаньне адбудзецца 9 жніўня. На гэтую дату судзьдзя пастанавіў выклікаць панятых, якія прысутнічалі, калі на Акрэсьціна ў Аляксандра Баразенкі міліцыянты забіралі тэхніку.

Справа вакол таварнага знаку «Белсат» цягнецца амаль 5 гадоў. Паводле ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэя Белякова, тэлеканал парушае інтарэсы ягонага бізнэсу. Прадпрымальнік зьвярнуўся ў Вярхоўны суд, але той не задаволіў ягоных патрабаваньняў. Тады ён паспрабаваў забараніць тэлеканалу выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Belsat TV»). Але Вярхоўны суд палічыў патрабаваньні неабгрунтаванымі.

Паўторны разгляд справы ініцыяваў прэзыдыюм Вярхоўнага суду, а справу разглядаў іншы склад судзьдзяў. 4 верасьня 2014 году суд задаволіў пазоў Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансьляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам24

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом27

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам24

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць