Грамадства8989

Міністр працы пра дэкрэт №3: Да канца 2018 года на кожнага беларуса завядуць ID-картку

Рэалізацыя норм абноўленага дэкрэта нумар 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» будзе ў кампетэнцыі мясцовых органаў улады. Пра гэта паведаміла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА.

«Дэкрэт нумар 3 не адмяняецца, пры гэтым урад прапануе новыя падыходы па стымуляванні занятасці насельніцтва. Акцэнт робіцца на органах выканаўчай улады на месцах. Перш за ўсё яны працуюць з працаздольнымі грамадзянамі ў плане актывізацыі стымулявання і садзейнічання занятасці. Усім, хто хоча і можа працаваць, органы выканаўчай улады павінны прадаставіць гэту магчымасць і аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні», — сказала Ірына Касцевіч.

Урад таксама прапануе рэалізаваць прынцып «не працуеш — плаціш за паслугі». «Гэта паслугі, якія сёння субсідзіруюцца з дзяржаўнага бюджэту. Пералік будзе вызначаць урад, цяпер ён працуе ў гэтым напрамку», — адзначыла міністр.

Інакш кажучы, плануецца, што працаздольныя грамадзяне, якія не заняты ў эканоміцы, будуць аплачваць субсідаваныя за кошт дзяржбюджэту паслугі па кошце, які забяспечвае кампенсацыю за іх аказанне. Аднак усе варыянты, як будзе будавацца работа ў гэтым кірунку, яшчэ вывучаюцца.

Да распрацоўкі гэтага пераліку паслуг падключацца і мясцовыя органы ўлады. Магчыма, яны канкрэтызуюць агульны пералік, прапанаваны ўрадам, для сваіх рэгіёнаў.

Для рэалізацыі такога падыходу да стымулявання занятасці насельніцтва будуць стварацца базы даных з інфармацыяй аб родзе дзейнасці кожнага грамадзяніна.

«Вы ведаеце, што да канца 2018 года стаіць задача стварыць Беларускую інтэграваную сэрвісна-разліковую сістэму — ID-картку. Атрыманне гэтай ID-карткі і спалучэнне праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму з ведамаснымі базамі даных дасць магчымасць убачыць чалавека: працуе ён сёння ці не. Калі не працуе, то дзяржава будзе ўжо зусім інакш прадастаўляць паслугі», — растлумачыла яна.

Каментары89

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве42

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы14

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

У беларускай арміі адпрацоўваюцца ўдары з выкарыстаннем «Паланэз-М» і «Іскандэр-М»1

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе2

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

Расійскае камедыйнае шоу «Што было далей» можа пераехаць у Казахстан1

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах1

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі10

Вайна ва Украіне моцна паўплывала на сабак — мяняюцца нават вушы і хвост1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве42

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць