8 і 9 жніўня на паўночным захадзе Кітая адбыліся землятрусы, у выніку якіх загінулі 19 чалавек, па меншай меры 247 чалавек атрымалі раненні, перадае РБК.
Разбурана 90 будынкаў, у тым ліку горны гатэль у раёне нацыянальнага парку Цзючжайгоу, у якім знаходзіліся каля 2 тыс. чалавек.
8 жніўня былі зафіксаваныя падземныя штуршкі магнітудай 7 балаў у правінцыі Сычуань. Паводле інфармацыі амерыканскай геалагічнай службы, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні дзесяць кіламетраў. У нацыянальным парку Цзючжайгоу, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і вядомы сваімі вадаспадамі і каляровымі азёрамі, пацярпела інфраструктура.

На наступны дзень, 9 жніўня, у Кітаі адбыўся яшчэ адзін землятрус у правінцыі Сіньцзянь, на адлегласці больш як 2 тыс. км ад папярэдняга і непадалёк ад мяжы з Казахстанам.




Паводле інфармацыі кітайскага тэлеканала CGTV, з правінцыі Сычуань эвакуявалі больш за 31,5 тыс. чалавек. Яны часова размешчаныя ў суседніх рэгіёнах.

Каментары