Аўто22

Першы мексіканскі электрамабіль за $25 тысяч з'явіцца ў лістападзе

Мексіканская кампанія Motores Limpios паведамляе, што ўжо праз некалькі месяцаў пачне серыйную вытворчасць электрамабіляў маркі Zacua. У продажы з'явяцца адразу дзве мадэлі, цэны на якія будуць пачынацца ад $25 тысяч.

Кіраўнік аўтамабільнай кампаніі Хорхе Марцінэс растлумачыў, што неабходнасць выпуску электрычных аўтамабіляў выклікана пагрозай глабальнага пацяплення і іншымі экалагічнымі праблемамі. Аўтамабілі з нулявым узроўнем выкідаў змогуць стаць для краіны першым крокам у барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя.

Машыны Zacua распрацаваныя сумесна з замежнымі кампаніямі. Французы з Automobiles Chatenet зрабілі дызайн электрамабіля, а інжынеры іспанскай кампаніі Dynamik Technological дапамаглі распрацаваць «начынне» машыны.

Спачатку ў продажы з'явіцца двухмесны аўтамабіль. Яго даўжыня складзе тры метры, а шырыня — паўтара. Пры вышыні 1,4 метра электракар будзе важыць усяго 380 кілаграмаў. Пры такіх габарытах ён зможа праехаць да 115 кіламетраў. Максімальная хуткасць аўтамабіля — 100 кіламетраў у гадзіну.

Да канца 2019 года вытворца плануе выпусціць каля 600 аўтамабіляў. Сто з іх выйдуць да канца 2017 года, яшчэ дзвесце ў наступным годзе. Астатнія трыста машын плануюць рэалізаваць у 2019 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы17

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы17

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць