Улада77

Кіркілас са словаў Мэркель: Беларусь ступіла на шлях прагрэсу

А Літва зацікаўлена ў спрашчэньні візавага рэжыму з нашай краінай. У Друскеніках адбылася сустрэча прэм'ераў Літвы і Беларусі.

Літва зацікаўлена ў спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю

Пра гэта на сустрэчы ў Друскінінкаі з прэм'ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім заявіў яго літоўскі калега Гедзімінас Кіркілас.

Кіркілас мяркуе, што цана 60 эўра за візу эканамічна не абаснавана. Аднак палітычнае рашэньне па гэтым пытаньні павінны прыняць усе краіны ЭС.

Падчас сустрэчы прэм’еры Літвы і Беларусі абмеркавалі пытаньні больш эфэктыўнага выкарыстаньня кантэйнернага цягніка «Вікінг». Сяргей Сідорскі цікавіўся таксама магчымасьцямі перавалкі нафты праз Клайпедзкі порт, ішла гаворка пра інвэстыцыйны клімат у Беларусі.

Таксама Сідорскі заявіў, што Беларусь да 2015 году, раней заплянаванага тэрміну, пабудуе першы з двух рэактараў АЭС і, ня выключана, што частка электраэнэргіі будзе пастаўляцца ў Літву. Пра гэта паведамляе БЕЛТА

* * *

Партал delfi зазначае, што на сустрэчы абмяркоўвалася і міжнароднае становішча Беларусі.

Кіраўнік літоўскага ўраду назваў гэтую сустрэчу вельмі сяброўскай, піша delfi.

На думку, Кіркіласа, кантакты зь Беларусьсю, якую называюць апошнім аплотам дыктатуры ў Эўропе, непазьбежна, бо краіны аб’ядноўвае нямала важных пытаньняў.

«Я размаўляў пра гэта з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, якая гасьціла ў Вільні.

Яна таксама пагаджаецца, што Беларусь ступіла на шлях прагрэсу
— запрасіла назіральнікаў АБСЭ [на парлямэнцкія выбары ‑‑ НН], вызваліла палітвязьняў», — сказаў Г. Кіркілас.

«Прэм’ер Сідорскі мне сказаў, што яны пусьцяць усіх назіральнікаў, якія толькі пагодзяцца ўдзельнічаць. Калі гэта адбудзецца, гэта будзе вельмі сур’ёзны крок наперад», — адзначыў Кіркілас.

Сяргей Сідорскі запрасіў Гедзімінаса Кіркіласа наведаць Менск, падкрэсьлівае delfi.lt

Каментары7

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць