Музыка44

«Дзецюкі» запрашаюць на «Партызан-рок» у Беласток, візы — бясплатныя

28 кастрычніка ў Беластоку, у Лядовым палацы, адбудзецца вялікая музычная падзея — фэст «Партызан-рок».

Першы такі фестываль прайшоў у Варшаве ў 2016-м, у ім бралі ўдзел Brutto, «Крамбамбуля», «Дзецюкі».

Сёлета арганізатары пашыраюць рамкі фестывалю, плануючы прыцягнуць удвая больш гледачоў.

Таму і была абраная найбольшая пляцоўка ў найбліжэйшым да Беларусі польскім горадзе. Беластоцкі лядовы палац змяшчае больш як тры тысячы гледачоў.

Беларусь на фэсце прадставяць «Дзецюкі»— - выбітны фолк-панк калектыў з Гродна.

Тэксты іх песень адсылаюць да гістарычных падзей. Героі песень - гэта і Кастусь Каліноўскі, і Тадэвуш Касцюшка, і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, і Булак-Балаховіч. Тэмы, якія закранаюцца ў песнях, актуальныя і на сённяшні дзень, хоць апісваюць падзеі шматгадовай даўніны.

Таксама партызанскі музычны атрад будзе папоўнены ўкраінскім гуртом «Гайдамакі», а з боку Польшчы далучыцца бескампрамісны «Культ» на чале з яго нязменным лідарам — Казікам Сташэўскім.

Kult быў утвораны ў 1982 годзе ў Варшаве. Аснову іх музыкі складае панк з элементамі року, ска, джазу, традыцыйнай балады і рэгі. З самага пачатку група была імгненна вядомай гукам, голасам і правакацыйнымі тэкстамі вакаліста Казіка Сташэўскага.

Іх песні скіраваныя супраць «сістэмы» — ці то гэта апарат камуністычнай улады, ці то царкоўныя інстытуты, ці то псеўдадэмакратычныя лідары, ці то карпарацыі, якія разбураюць свядомасць і выхоўваюць у людзях прагу нажывы, эгаізм і бяздушнасць.

Haidamaki — украінская музычная фармацыя, яркія прадстаўнікі сучаснай rock & world music культуры. Іх музыка - сінтэз сучаснага року, дабу, панку, ска, замяшанага на ўкраінскім фальклоры і балканскіх матывах.

Квіткі на «Партызан-рок» можна набыць у касах горада і праз сістэму kvitki.by.

Танцпляц - 60 руб.

Трыбуны - 65 руб.

Усім глядачам канцэрту Пасольства Польшчы ў Беларусі дае бясплатныя гадавыя візы пры наяўнасці квітка.

Падрабязнасці — на сайце muztur.by ці па тэлефоне +375 25 526 84 14.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу Расія масіравана ўдарыла па Кіеве: загарэўся ўрадавы будынак3

Голас не па-мужчынску: як медыцына дапамагае пры мутацыйным фальцэце1

Узламаны акаўнт «Лініі Сталіна» пачаў публікаваць зводкі пра сотні збітых над Расіяй беспілотнікаў — ніхто не заўважыў падвоху3

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік15

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета13

Памёр музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis7

Па «справе Гаюна» асудзілі шматдзетную маці з Мазырскага раёна1

Ва Украіне арыштавалі прарасійскага дэпутата Вярхоўнай Рады. Яго нібыта выдалі з ААЭ

На дне колішняга Кахоўскага вадасховішча цяпер растуць таполі і вербы, а ў Дняпро вярнуліся асятры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць